crinkly [ˈkrɪŋkli] adj.

1. маршчы́ністы

2. кучара́вы, хва́лісты (пра валасы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shrunken [ˈʃrʌŋkən] adj. змо́ршчаны, маршчы́ністы;

shrunken cheeks шчо́кі ў змо́ршчынах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wrinkled [ˈrɪŋkld] adj.

1. маршчы́ністы, змо́ршчаны

2. пакаме́чаны, у скла́дках

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rúnzelig a маршчы́ністы, змо́ршчаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕРЦВЯЕ́ДЫ (Silphidae),

сямейства насякомых атр. цвердакрылых, або жукоў. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай зоне. На Беларусі 14 відаў; найб. вядомыя жукі з роду магільшчыкі, М. матавы, або тоўстагалоўка матавая (Aclypaea opaca), М. цёмны (Silpha obscura), М. чатырохкрапінкавы (Xylodrepa quadripunctata), падлавік маршчыністы (Thanatophilus rugosus) і інш.

Даўж. да 40 мм. Вусікі 11-членікавыя, булавападобныя. Лапкі 5-членікавыя. Надкрылы часта ўкарочаныя. Лічынкі плоскія, рухомыя. Большасць М. корміцца мярцвячынай, спрыяюць ліквідацыі жывёльных рэшткаў, некат. — драпежнікі, расліннаедныя, якія шкодзяць агародным культурам (бульба, буракі, капуста, морква), прамежкавыя гаспадары гельмінтаў.

Мерцвяеды: 1 — матавы; 2 — чатырохкрапінкавы; 3 — цёмны; 4 — магільшчык чорны.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

суту́лаваты, ‑ая, ‑ае.

Крыху згорблены. Лысы, лоб круты, маршчыністы. Сам [Бухберг] сутулаваты, прысадзісты .. Адзеты бедна, але па-інтэлігенцку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wrinkly

[ˈrɪŋkli]

adj.

а) змо́ршчаны; маршчы́ністы

б) памо́ршчаны, памя́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Морхлы ’маршчыністы, звялы, завялы’ (ТС), морхнуць ’маршчыніцца’ (ТС). Да моршчыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

furrowy

[ˈfɜ:roʊI]

adj.

маршчы́ністы (пра твар і пра няро́ўную паве́рхню)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Раўка́ты ’васпаваты, рабы’ (Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. raukúotas ’маршчыністы’, што да літ. raukaĩ ’складкі, маршчыны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)