маршчы́ністы, -ая, -ае.

Пакрыты маршчынамі.

М. лоб.

|| наз. маршчы́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршчы́ністы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маршчы́ністы маршчы́ністая маршчы́ністае маршчы́ністыя
Р. маршчы́ністага маршчы́ністай
маршчы́ністае
маршчы́ністага маршчы́ністых
Д. маршчы́ністаму маршчы́ністай маршчы́ністаму маршчы́ністым
В. маршчы́ністы (неадуш.)
маршчы́ністага (адуш.)
маршчы́ністую маршчы́ністае маршчы́ністыя (неадуш.)
маршчы́ністых (адуш.)
Т. маршчы́ністым маршчы́ністай
маршчы́ністаю
маршчы́ністым маршчы́ністымі
М. маршчы́ністым маршчы́ністай маршчы́ністым маршчы́ністых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маршчы́ністы морщи́нистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршчы́ністы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты маршчынамі. Весць аб арышце Панаса глыбока ўсхвалявала дзеда Талаша. Ён сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас. // З тварам, пакрытым маршчынамі. Я сустрэўся з .. [паляўнічымі] амаль пад вечар. Адзін малады, чырванашчокі, другі — сухі, маршчыністы. Кандрусевіч. // перан. Які мае няроўную, пакрытую складкамі паверхню. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя наросты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

морщи́нистый маршчы́ністы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боро́здчатый баразнава́ты, разо́рысты; раўчукава́ты; (морщинистый) маршчы́ністы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршчакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і маршчыністы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жабава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Няроўны, бугрысты, маршчыністы. Жабаватая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацёклы, ‑ая, ‑ае.

Які мае ацёчнасць. Яго твар, крыху ацёклы, але мала маршчыністы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́лаваты, ‑ая, ‑ае.

Крыху згорблены. Лысы, лоб круты, маршчыністы. Сам [Бухберг] сутулаваты, прысадзісты .. Адзеты бедна, але па-інтэлігенцку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)