архітэкту́рна-манумента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. архітэкту́рна-манумента́льны архітэкту́рна-манумента́льная архітэкту́рна-манумента́льнае архітэкту́рна-манумента́льныя
Р. архітэкту́рна-манумента́льнага архітэкту́рна-манумента́льнай
архітэкту́рна-манумента́льнае
архітэкту́рна-манумента́льнага архітэкту́рна-манумента́льных
Д. архітэкту́рна-манумента́льнаму архітэкту́рна-манумента́льнай архітэкту́рна-манумента́льнаму архітэкту́рна-манумента́льным
В. архітэкту́рна-манумента́льны (неадуш.)
архітэкту́рна-манумента́льнага (адуш.)
архітэкту́рна-манумента́льную архітэкту́рна-манумента́льнае архітэкту́рна-манумента́льныя (неадуш.)
архітэкту́рна-манумента́льных (адуш.)
Т. архітэкту́рна-манумента́льным архітэкту́рна-манумента́льнай
архітэкту́рна-манумента́льнаю
архітэкту́рна-манумента́льным архітэкту́рна-манумента́льнымі
М. архітэкту́рна-манумента́льным архітэкту́рна-манумента́льнай архітэкту́рна-манумента́льным архітэкту́рна-манумента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

урачы́ста-манумента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. урачы́ста-манумента́льны урачы́ста-манумента́льная урачы́ста-манумента́льнае урачы́ста-манумента́льныя
Р. урачы́ста-манумента́льнага урачы́ста-манумента́льнай
урачы́ста-манумента́льнае
урачы́ста-манумента́льнага урачы́ста-манумента́льных
Д. урачы́ста-манумента́льнаму урачы́ста-манумента́льнай урачы́ста-манумента́льнаму урачы́ста-манумента́льным
В. урачы́ста-манумента́льны (неадуш.)
урачы́ста-манумента́льнага (адуш.)
урачы́ста-манумента́льную урачы́ста-манумента́льнае урачы́ста-манумента́льныя (неадуш.)
урачы́ста-манумента́льных (адуш.)
Т. урачы́ста-манумента́льным урачы́ста-манумента́льнай
урачы́ста-манумента́льнаю
урачы́ста-манумента́льным урачы́ста-манумента́льнымі
М. урачы́ста-манумента́льным урачы́ста-манумента́льнай урачы́ста-манумента́льным урачы́ста-манумента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́дна-манумента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дна-манумента́льны пара́дна-манумента́льная пара́дна-манумента́льнае пара́дна-манумента́льныя
Р. пара́дна-манумента́льнага пара́дна-манумента́льнай
пара́дна-манумента́льнае
пара́дна-манумента́льнага пара́дна-манумента́льных
Д. пара́дна-манумента́льнаму пара́дна-манумента́льнай пара́дна-манумента́льнаму пара́дна-манумента́льным
В. пара́дна-манумента́льны (неадуш.)
пара́дна-манумента́льнага (адуш.)
пара́дна-манумента́льную пара́дна-манумента́льнае пара́дна-манумента́льныя (неадуш.)
пара́дна-манумента́льных (адуш.)
Т. пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнай
пара́дна-манумента́льнаю
пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнымі
М. пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнай пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАНУМЕНТА́ЛЬНЫ ЖЫ́ВАПІС,

творы жывапісу буйных памераў, звязаныя з архітэктурным асяроддзем; від манументальнага мастацтва. Адначасова творы М.ж. валодаюць і самаст. вобразным зместам, вырашаюць дэкар. задачы (наз. таксама манум.-дэкар. жывапісам). Да М.ж. адносяць вял. памераў карціны, пано, размалёўку, мазаіку, якія выконваюць у тэхніках фрэскі, а сэка, васковага жывапісу, сграфіта і інш. Спецыфіка М.ж. вымагае асаблівага ладу маст. форм: яснасці і лаканізму кампазіцыі, дакладнасці і абагульненасці малюнка, вял. колеравых плям, асаблівай прадуманасці ракурсаў і перспектывы з улікам успрыняцця з вял. адлегласці. Выкарыстоўваецца для аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, пашыраны ў культавым мастацтве.

Вядомы здаўна ў мастацтве Стараж. Егіпта, Месапатаміі, Грэцыі, Рыма, Візантыі і інш. Пазней развіваўся ў рэчышчы адпаведных гіст. маст. стыляў, творчасці асобных майстроў і рэліг.-культурных традыцый народаў свету. Найб. росквіту дасягнуў у эпоху Адраджэння (работы Мазачыо, Рафаэля, Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы і інш.). Высокім маст. узроўнем у перыяд барока вызначаліся творы Анібале Карачы, П’етра да Картоны, класіцызму — Ш.​Лебрэна, 19 ст. — Э.​Дэлакруа, П.​Пюві дэ Шавана, Ф.​Овербека, у 20 ст. — А.​Гаўдзі, М.​Дэні, Ф.​Лежэ, Д.​Сікейраса, Д.​Рыверы, М.​Урубеля, А.​Дайнекі і інш.

На Беларусі найб. стараж. ўзоры М.ж. датуюцца 11 ст. (фрэскі Полацкага Сафійскага сабора і Полацкага храма-пахавальні). Высокім маст. узроўнем вызначаюцца фрэскі Нясвіжскага касцёла езуітаў, Магілёўскага касцёла кармелітаў, Магілёўскай Мікалаеўскай царквы комплексу, мазаікі Баранавіцкага Пакроўскага сабора. У 1920—30-я г. пераважалі творы на тэмы, прысвечаныя сац. і эканам. зменам: размалёўкі ў Доме ўрада ў Мінску (М.​Лебедзева, І.​Фрэнк), кінатэатры «Мастацкі» ў Віцебску (В.​Волкаў, М.​Керзін, М.​Эндэ), пано ў будынку вакзала на чыг. ст. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. (Волкаў) і інш. У 1940—41 мастакі І.​Давідовіч, Я.​Зайцаў, М.​Тарасікаў, Я.​Ціхановіч, М.​Манасзон выканалі шэраг пано ў інтэр’еры Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі ў Мінску. Сярод найб. значных работ 1950—60-х г. размалёўка плафона «Дружба народаў» у т-ры юнага гледача і пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Бел. т-ва дружбы з замежнымі краінамі І.​Ахрэмчыка і Давідовіча, пано «Палёт» Г.​Вашчанкі ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў, сграфіта «Маяк» А.​Кішчанкі і Г.​Гаркунова ў кінатэатры «Кіеў» у Мінску. Творы М.ж. 1970—90-х г. вызначаюцца шырокім выкарыстаннем алегорыі, метафары, сімволікі, зваротам да традыцый сусв. мастацтва: размалёўкі «Вялікая Айчынная вайна. 1944» М.​Савіцкага ў Дзярж. музеі гісторыі Вял. Айч. вайны, «Асветнікі» Вашчанкі ў Доме настаўніка, энкаўстыка «Стары і новы Вільнюс» С.​Катковай і З.​Літвінавай у кінатэатры «Вільнюс», мазаікі «Горад-воін», «Горад-будаўнік», «Горад навукі», «Горад культуры» на тарцах жылых дамоў у мікрараёне Усход-1, «Беларусь партызанская» на тарцы будынка гасцініцы «Турыст» Кішчанкі, на фасадзе царквы Усіх смуткуючых радасць В.​Барабанцава (усе ў Мінску); размалёўкі «Зямля Светлагорская» Вашчанкі ў вестыбюлі палаца культуры хімікаў, пано У.​Крываблоцкага на тарцах жылых дамоў у г. Салігорск Мінскай вобл.; «Эстафета пакаленняў» Савіцкага і Кішчанкі ў санаторыі «Беларусь» у Місхоры (Украіна); «Юнацтва» Я.​Кузняцова ў клініцы НДІ радыяцыйнай медыцыны «Аксакаўшчына» Валожынскага р-на Мінскай вобл.; пано «Песня пра Радзіму» Т.​Кіршчынай у Палацы нафтаперапрацоўчага завода ў г. Мазыр Гомельскай вобл. і інш.

т. 10, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

монумента́льный манумента́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

monumental [ˌmɒnjuˈmentl] adj. манумента́льны, грандыёзны, ве́лічны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пантэо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальны будынак — месца пахавання славутых дзеячаў.

2. У старажытных грэкаў і рымлян: храм, прысвечаны ўсім багам.

3. Сукупнасць багоў якой-н. рэлігіі (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

monumentalny

манументальны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

monumentl a манумента́льны, грандыёзны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

posągowy

манументальны; велічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)