Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус. гайдама́к. Запазычанне з укр. гайдама́ка, а гэта з тур. hajdamak ’грабежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэнта́цца ‘бадзяцца без справы (цэлы дзень)’ (Нас.). Імітатыў з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн. чэш. trtat, trtonit ‘хадзіць дробнымі крокамі’. Махэк₂ (654) далучае сюды і балг. тъ́ртя да бя́гам ‘кінуцца наўцёкі’, параўн. търто́тя се ‘валачыцца’ і пад. Параўн. таксама няяснага паходжання ід. trenclen ‘марнатравіць, марна траціць, мантачыць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл. і трэндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахлява́ць (тахлева́ць) ’марнатравіць’ (Нас.), ’марнатравіць, перапрадаваць, спекуляваць’ (Чач.), тахлёва́тымантачыць, растрачваць’ (Арх. Вяр.). Параўн. польск. дыял. tachlować ’перапрадаваць, махлярыць’. З ідыш táxl(j)even ’праматаць, прамотваць; растраціць, растрачваць’, што да tachles ’канкрэтная мэта, вынік, карысць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 791), апошняе ўзыходзіць да бібл.-гебр. taḵlī̱t ’завяршэнне, крайнасць’ (Вінер, ЖСт., 1895, 1, 67; Штэрн, Wörterbuch, 211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancher ’рэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchieren ’рэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)