Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мане́бры, мане́брэ ’манеўры’ (драг., КЭС; Сцяц.). З польск.maniebry, якое з manewry ’тс’ < франц.manoevre ’тс’. Сюды ж манябрава́ць < польск.maniebrować < manewrować ’манеўраваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАКЕТАПЛА́Н,
пілотны або беспілотны (аўтаматычны) лятальны апарат, які разганяецца бартавым ракетным рухавіком і ляціць за кошт набытай кінетычнай энергіі. Можа манеўраваць на арбіце, часова сыходзіць з яе і вяртаецца на зямлю. Скорасць да максімальных звышгукавых, вышыня палёту да 150 км. Выкарыстоўваўся для даследавання гіпергукавых палётаў, выпрабавання матэрыялаў, аэрадынамічных форм і інш. Р. (ракетапланёрам), называўся таксама пілотны апарат з ракетным рухавіком, які выкарыстоўваўся ў 1930-я г.; узлёт яго ажыццяўляўся з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́ПУЛА (ад лац. manipulus poeni пучок сена, замацаваны і падняты на кап’і, што азначала каманду і месца збору асабовага складу, або manus рука — знак камандзіра ў стараж. рымлян),
тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рым.легіёне. Склалася ў 5 ст. да н.э. ў сувязі з неабходнасцю расчлянення фалангі на больш рухомыя дробныя атрады, здольныя манеўраваць у час бою. Колькасць чал. у М. мянялася ад 50 да 120. М. падзялялася на 2 цэнтурыі. У 107 да н.э. ў выніку ваен. рэформы Г.Марыя М. зведзены ў кагорты (тактычнае падраздзяленне колькасцю 360—600 чал.).