мале́нечкі, -ая, -ае.

Вельмі маленькі.

М. хлопчык стаяў у куточку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́ку, прысл.

Да канца жыцця.

Маленькі сабака д. шчаня (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карнішо́н

маленькі агурок’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карнішо́н карнішо́ны
Р. карнішо́на карнішо́наў
Д. карнішо́ну карнішо́нам
В. карнішо́н карнішо́ны
Т. карнішо́нам карнішо́намі
М. карнішо́не карнішо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

драбню́ткі, -ая, -ае.

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

Пачынаўся д. дожджык.

Драбнюткае насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рачаня́ і рачанё, -ня́ці, мн.я́ты. -ня́т, н.

Дзіцяня рака, маленькі рачок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страусяня́ і страусянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня страуса, маленькі страус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ястрабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Маленькі ястраб.

2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабачаня́ і сабачанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

1. Дзіцяня сабакі, шчаня.

2. Маленькі сабачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буту́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця.

З сяней паказаўся чырвоненькі б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Маленькі асколак чаго-н.

Разбіць на друзачкі.