jackhammer [ˈdʒækˌhæmə] n. AmE адбо́йны малато́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

краке́т, -а, Ме́це, м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прым. краке́тны, -ая, -ае.

Кракетныя шары.

К. малаток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду.

|| прым. кі́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gavel [ˈgævl]n. малато́к, малато́чак (старшыні сходу, суддзі, аўкцыяніста)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

малато́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. малаток.

2. Назва розных ударных прыстасаванняў у некаторых механізмах і інструментах.

М. у раялі.

3. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

claw hammer

малато́к -цьвікадзёр

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адбо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для адбівання чаго‑н. Адбойны малаток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпі́лак, ‑лка, м.

Абл. Напільнік. Гэй, пілуй хутчэй, падпілак! Мацней стукай, малаток! Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пскі, -ая, -ае.

1. Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны.

К. малаток.

Кепска (прысл.) зроблена акно.

2. у знач. вык. ке́пска каму. Пра цяжкі душэўны або фізічны стан.

Дзіцяці стала к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

drill1 [drɪl] n. све́рдзел; дрыль; адбо́йны малато́к;

a dentist’s drill бор

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)