мокри́ца

1. зоол. макры́ца, -цы ж., стано́жка, -кі ж.;

2. бот. макры́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стано́жка ж., разг., см. макры́ца1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ssel f -, -n заал. макры́ца; pl ракападо́бныя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гваздзіко́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Гваздзіковы пах.

2. у знач. наз. гваздзіко́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца гваздзік, куколь, макрыца і інш.

гваздзіко́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які здабываецца з гваздзікі. Гваздзіковае масла.

•••

Гваздзіковае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макрэц1 ’мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы’ (ТСБМ, ТС, Янк. 2, Мат. Гом.). Да мокры (гл.). Параўн. таксама маклі́цы (гл.). Аб суф. ‑эц гл. Сцяцко (Афікс. наз., 100–102). Сюды ж макры́ца ’тс’ (Крыў., Са сл. Дзіс.).

Макрэц, мокрэц ’гладун, Herniaria glabra L.’ (пін., петрык., стол., Бейл.), ’макрыца Stellaria media’ (ТС). Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна расце на нізкіх мокрых месцах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вушы́вецмакрыца’ (Шат., Інстр. II); параўн. вушы́вы ’вашывы’ (КЭС, лаг.). Да вош; у на месцы а (< о) у выніку лабіялізацыі пад уплывам пачатковага в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забабу́рка ’складка’ (Касп.). Безумоўна, звязана з асновай бабур‑, прадстаўленай у назвах бабур ’акунь’, бабура ’матыль; макрыца’, бабурка ’пупышка’ (гл. гэтыя словы), але семантычныя хады такой сувязі няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макра́нка1, мыкря́нкамакрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Макра́нка2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАШАНІ́ЛЬ (франц. cochenille ад ісп. cochinilla літар. макрыца),

некалькі відаў насякомых з розных сям. падатр. какцыд, самкі якіх выкарыстоўваюцца для атрымання чырв. фарбы — карміну. Найб. вядомыя мексіканская К. (Dactylopius cacti), якая жыве на надземных органах кашанільнага кактуса (Цэнтр. Амерыка, Зах. Еўропа, Паўн. Афрыка, Усх. Азія); армянская, ці арарацкая К. (Porphyrophora hamelii), якая жыве на каранях злакаў (Арменія) і польская К. (P. polonica) — на каранях дубровак, суніц, талакнянкі і інш. (Еўропа). На Беларусі сустракаецца К. польская, занесена ў Чырв. кнігу.

Дарослыя самкі К. польскай даўж. да 7 мм, вішнёва-чырв. колеру, бяскрылыя, нагадваюць макрыц. Самцы крылатыя, з доўгімі васковымі ніткамі на канцы брушка.

Кашаніль польская: 1 — самец; 2 — самка.

т. 8, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Стага́н ‘сараканожка, макрыца’ (Жыв. св., Сл. ПЗБ; ваўк., стаўб., слонім., ЛА, 1). Параўн. укр. стогна́ ‘тс’, рус. дыял. стагане́ц ‘мурашка’. З ⁺стоног з метатэзай н : г, параўн. Фасмер, 3, 743 (без уліку беларускага і ўкраінскага матэрыялу, да гнаць). Параўн. станог, стакалос (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)