астранамі́чны астрономи́ческий;

~ныя лі́чбы — астрономи́ческие ци́фры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

контро́льный кантро́льны;

контро́льные ци́фры кантро́льныя лі́чбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́ты (фальшивый) ду́тый;

~тыя лі́чбы — ду́тые ци́фры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арэ́чавіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; зак. (кніжн.).

Выразіцца ў чым-н. матэрыяльным, рэальным.

Лічбы арэчавіліся ў прадукцыі.

|| незак. арэ́чаўлівацца, -аецца.

|| наз. арэ́чаўленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

1. Загаловак раздзела (у газеце, часопісе і пад.).

2. Раздзел, падраздзяленне чаго-н.; графа.

Разнесці лічбы па рубрыках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Roman numerals

ры́мскія лі́чбы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

лі́чба, ‑ы, ж.

1. Знак для абазначэння ліку. Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г. д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г. д.). □ Не ведаючы ніводнай літары, ніводнай лічбы, .. [Гінка] памятала ўсіх сваіх даўжнікоў. Корбан. Малая і большая стрэлкі насценнага гадзінніка сышліся там, дзе напісана лічба «11». Брыль.

2. Разм. Сума, лік. [Сакратар райкома:] — Для вашага калгаса, таварыш Бягун, такая лічба роўна кулю. Сергіевіч. Я спачатку падумаў, што не зразумеў абвешчанай мне лічбы і папрасіў напісаць яе на паперы. Лынькоў. // Паказчык чаго‑н., выражаны ў лічбах; разлік, падлік. [Паходня:] — Ты б усё аддаў, каб у зводцы стаяла самая высокая лічба выпрацоўкі на трактар. А ўсё астатняе, па-твойму, дробязь... Хадкевіч. — Яе сто пудоў махоркі вы можаце сабраць з гектара, а самае малое — чатырыста. І вось гэтую лічбу мы занясём у план. Кулакоўскі.

•••

Астранамічныя лічбы — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Кантрольныя лічбы — лічбавыя колькасныя паказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на пэўны тэрмін пры планаванні народнай гаспадаркі.

Круглыя лічбылічбы без дробавых адзінак; акругленыя лічбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́р’е, -я, н.

Упэўненасць у чыёй-н. добрасумленнасці, шчырасці, у правільнасці чаго-н. і заснаваныя на гэтым адносіны да каго-, чаго-н.

Лічбы не выклікаюць давер’я.

Заслужыць д. народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разду́ць сов., перен. (преувеличить) разду́ть;

р. лі́чбы — разду́ть ци́фры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двайко́вы, -ая, -ае.

Звязаны з дзвюма велічынямі або які складаецца з двух кампанентаў.

Двайковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 2 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца толькі дзве лічбы — 0 і 1).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)