pad

[pæd]

n.

1) мя́ккая набі́ўка, падкла́дка f.; паду́шка f.

shoulder pad — напле́чнік -а m.

2) мя́ккае сядло́

3)

а) паду́шачка f. (на ступня́х у саба́кі, лісі́цы)

б) ла́па (саба́кі, лісі́цы)

4) ліст бе́лага гарла́чыка

5) блёк папе́ры (для піса́ньня, малява́ньня)

6) паду́шачка для пяча́ткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

укараці́цца, ‑роціцца; зак.

1. Зрабіцца карацейшым, меншым па даўжыні, працягласці. Кажуць людзі, што калісьці хвост у зайца быў пушысцей і даўжэй, чым у лісіцы. Як ён мог укараціцца, стаць такім, што смеху варты? Дубоўка.

2. Стаць менш працяглым у часе. Дні ўкараніліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лысма́чкілісіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺лісава́чкі, якое з ⁺лісава́ты ’рыжы’, параўн. польск. lisowaty ’бялявы, рудаваты, рыжы’, каш. ləsovatï, ləsatï, рус. арханг. лисавка ’рыжавалосая дзяўчына’. У лексемы ⁺лісавачкі ацвярдзела л‑, выпала ‑а‑ перад ‑в‑, а ‑в‑ перайшло ў ‑м‑ (у выніку зяцямнення формы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Luscher

m -s, -

1) паляўн. ву́ха (ваўка, лісіцы)

2) той, хто падслухо́ўвае; шпі- ён, віж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kita

kit|a

ж.

1. хвост лісіцы;

2. плюмаж;

odwalić ~ę разм. адкінуць хвост; скапыціцца; памерці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

свіна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Працаўніца, якая даглядае свіней. Падбор свінарак вельмі ўдалы: абедзве маладыя, здаровыя і старанныя жанчыны. «Беларусь».

2. Абл. Тое, што і свінуха. [Міхля] ішла з ракітавым кашалём за гасцінец па лісіцы, па свінаркі. Яны ўрадзіліся гэтым годам кішма. Вясна цеплатою парыла.. і на грыбы не забылася. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зверына́, ‑ы і звяры́на, ‑ы, ж.

1. зб. Звяры. Лес быў вялікі і глухі, зверыны рознай ды птаства многа вадзілася. Чарнышэвіч. Рынулася наўцёкі звярына. Беглі, як ашалелыя, мядзведзі, ваўкі, дзікія козы, лісіцы. Пальчэўскі.

2. Разм. Вялікі звер. Арлоўскі ўстрапянуўся. Буйная звярына сама ішла на яго... Паслядовіч.

3. Тое, што і звер (у 2 знач.). Зверына, а не чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лісі́ца 1, ‑ы, ж.

1. Тое, што і ліс (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

лісі́ца 2, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца ўпоперак саней для перавозкі бярвення.

2. Прыстасаванне для сціскання дошак; ціскі.

лісі́ца 3, ‑ы, ж.

Тое, што і лісічка ​2. Ля кратовых ямак — грыбы лісіцы выскачылі з зямлі, дробненькія яшчэ. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скем ‘двое козлаў для змацавання склееных дошак пры працы’ (Шат.), скем, шкемлісіцы (сціскаючае прыстасаванне)’ (ТС). Звязанае чаргаваннем галосных з скамы (гл.), што ўзыходзіць да *(s)koměti ‘ціснуць; балець, ныць’ (Варбат, Этимология–1973, 28). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 59, 116–118. Адносна праблематыкі захавання ск перад е гл. скяпа́ць. Сюды ж ске́мка ‘палка, расшчэпленая на канцы, ляшчотка’ (мядз., Нар. словатв.), ске́мчык ‘станок для ткання паясоў’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гняздо́, -а́, мн. гнёзды іліч. 2, 3, 4) гнязды́, гнёзд і гнёздаў, н.

1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля звычайна на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

Ластаўчына г.

Асінае г. (таксама перан.: пра прытулак злачынных людзей).

2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.

4. Укрытае месца для чаго-н.

Кулямётнае г.

5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзе́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. гнездавы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Гнездавая пасадка лесу.

Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)