падзямелле, сутарэнне, лёх

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лёха

1. Падземны ход (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Тал. Мядзв.).

2. Склеп, падзямелле (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Стол., Тал. Мядзв., Шчуч.).

3. Мышыная нара; яма (Нясв., Шчуч.). Тое ж лёх (Жытк., Нясв., Шчуч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

loch, ~u

м.

1. падвал; склеп;

2. падзямелле, лёх, падземны ход

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апаі́ць, апаю, апоіш, апоіць; зак., каго.

1. Напаіць больш чым трэба, празмерна. Апаіць каня. □ — Го, браток, — смяяліся мужчыны. — Апоіць цябе цётка малаком. Хадановіч.

2. Уст. Напаіць з мэтаю атруціць, адурманіць. — Можа, чары хто кінуў на іх, апаілі мо зеллем благім? Гэты лёх вартавалі ўтраіх і заснулі адзін за другім. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сутарэ́нне ’памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле’ (ТСБМ), ’склеп, лёх’ (Некр. і Байк.). Ад польск. suterena ’(жылы) падвал’, suteryna ’тс’, якія запазычаны з франц. souterrain ’падземны; падзямелле; падземны ход’ ад лац. subterraneus, якое складзена з sub‑ ’пад’ і terra ’зямля’ (SWO, 714; Голуб-Ліер, 459). Канец зменены пад уплывам блізкага па значэнню скляпенне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ха1, люха́ ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’ (віл., Сл. ПЗБ) находзіць з веха (параўн. ве́ха3, вяха́1 ’вехаць’, польск. wiecha ’пучок саломы’, чэш. věch, vích ’саламяны жмут’ і інш., якія пад уплывам запазычаных люхт, лю́хта змянілі пачатковае ве‑ на лю‑ (кантамінацыя). У выніку далейшай кантамінацыі вешка ’пучок саломы’ (якой затыкалі адтуліну) і люшка атрымалася, напр., рус. вьюшка.

Лю́ха2 ’падвал, сутарэнне’ (Шпіл.). Да лёха, лёх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

твори́лоI ср.

1. (подъёмная дверь на чердак, в погреб и т. п.) дзве́рцы, -цаў ед. нет;

2. (затвор в плотине) за́стаўка, -кі ж.;

3. обл. (отверстие) дзі́рка, -кі ж.; лёх, род. лёха м., лаз, род. ла́за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́ма

1. Выкапанае або прыроднае паглыбленне ў зямлі; вялікая яма; нізіна (Ветк., Крыч., Маз., Палессе Талст., Слаўг., Уш.). Тое ж я́міна, я́мінка, пака́тчык (Слаўг.), я́мка (Ветк., Крыч.), я́мчына (Рэч., Слаўг.), ямчына́ (Слаўг.).

2. Маленькае, неглыбокае азярцо, зарослае травой (Стол.); паглыбленне, выбітае або выкручанае вадой на абалоні (Слаўг.); вір (Слуцк. Сержп. Грам. 54). Тое ж я́міна (Ст.-дар.), я́мка (Жытк., Стол.).

3. Магільны дол (Лёзн., Маг. губ. вед., 1854, № 50, 900, Нясв., Ст.-дар.).

4. Воўчая яма; логава (Рэч.).

5. Кар'ер, дзе капаюць пясок, гліну, гравій (Рэч., Слаўг.). Калдобіна на дарозе (Слаўг.).

6. Месца пад падлогай, лёх; падзямелле (руск. вертеп), недаступны яр (Слаўг.).

7. Выкапанае сховішча для бульбы (Слаўг., Стаўбц.). Тое ж я́мка (Рэч., Слаўг., Ст.-дар.).

ур. Папова Я́ма (луг каля р. Ушы) недалёка ад в. Малева Нясв., ур. Ласі́ныя Я́мы каля в. Домжарыца Бяг., ур. Я́мы (дзе захоўваюць бульбу) каля в. Пруды Стаўбц., ур. Ямкі каля в. Чарнякоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)