адлята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Скончыць лятаць.

2. што. Прабыць у авіяцыі, у лётным саставе пэўны час.

Пятнаццаць гадоў адлятаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́яць, 1 і 2 ас. не ўжыв., рэ́е; незак.

1. Лятаць плаўна; лунаць.

У паднябессі рэяў каршун.

2. Плаўна развявацца.

Рэюць сцягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лета́ть несов., в разн. знач. лята́ць, лётаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папалята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лятаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акрыле́ць

‘стаць на крыло, навучыцца лятаць; перамагчы цяжкасці’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акрыле́ю акрыле́ем
2-я ас. акрыле́еш акрыле́еце
3-я ас. акрыле́е акрыле́юць
Прошлы час
м. акрыле́ў акрыле́лі
ж. акрыле́ла
н. акрыле́ла
Загадны лад
2-я ас. акрыле́й акрыле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час акрыле́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шу́стаць

лятаць з шумам; кідаць што-небудзь з шумам’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шу́стаю шу́стаем
2-я ас. шу́стаеш шу́стаеце
3-я ас. шу́стае шу́стаюць
Прошлы час
м. шу́стаў шу́сталі
ж. шу́стала
н. шу́стала
Загадны лад
2-я ас. шу́стай шу́стайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шу́стаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абяскры́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

1. Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лятаць.

2. перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення.

А. дух паэта.

|| незак. абяскры́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планеры́зм, ‑у, м.

Умельства лятаць на планёрах; занятак планёрным спортам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лётам, прысл.

У выразе: лётам ляцець (лятаць, лётаць) гл. ляцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)