Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус.торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам.tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядоўня ’пограб з лёдам або снегам для захоўвання прадуктаў’ (Гарэц., Яруш., Янк. 2, Касп., Бяльк., Сцяшк.; жлоб., Нар. словатв.; мін., КЭС), лёдо́ўня ’тс’ (Шушк.). Укр.льодо́вня, леді́вня, рус.прыбалт.ледо́вня, польск.lodownia, в.-луж.lodownja, чэш.ledovna, славац.ľadovňa. Прасл.паўн.ledovьnʼa ’памяшканне для лёду’ (Слаўскі, 4, 322). Утворана ад прыметніка ledovъ > лядовы. Да лёд (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 138), Сцяцко (Афікс. наз., 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ РЭЖЫ́М,
заканамерныя перыядычныя змены стану воднага аб’екта, абумоўленыя кліматычнымі і інш. прыроднымі ўмовамі басейна. Праяўляецца як шматгадовыя, сезонныя і сутачныя ваганні элементаў гідралагічнага рэжыму — узроўню, расходу (сцёку) і т-ры вады, лядовых з’яў (гл.Лядовы рэжым), колькасці і складу наносаў, хім. саставу і канцэнтрацыі раствораных рэчываў і гідрабіял. элементаў, змяненняў рэчышча і інш. Рэжым узроўняў і аб’ёмаў вады звычайна наз.водным рэжымам. Назіранні за гідралагічным рэжымам вядуць на гідралагічных пастах і станцыях. Натуральны рэжым значна парушаецца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На тэр. Беларусі характарыстыкі гідралагічнага рэжыму вагаюцца па сезонах года, найб. ад веснавога разводдзя да летне-асенняй і зімовай межані.