Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лю́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лютага 2, уласцівы яму. Лютаўскі дзень. Лютаўская завіруха. □ Вее з Балтыкі Лютаўскі вецер халодны.Глебка.// Які адбываецца ў лютым 2. Лютаўскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Groundhog Day
Дзень Сурка́(2 лю́тага, калі́ суро́к прачына́ецца ад свае́ сьпя́чкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЎКАВЫ́СКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з лютага 1942 да лютага 1944 на тэр. Ваўкавыскага, часткова Поразаўскага і Свіслацкага р-наў, уваходзіла ў Беластоцкую абласную антыфашысцкую арганізацыю. Налічвала больш за 90 чал., складалася з пярвічных падп. ячэек, якія дзейнічалі ў Ваўкавыску, вёсках Карпаўцы, Каты, Краснае Сяло, Пекары, Петакі, Севашкі, Трунцы Ваўкавыскага, Грыцкі, Задворанцы, Раманаўцы Свіслацкага, Грынявічы і Міхайлы Поразаўскага р-наў. Падпольшчыкі вялі антыфаш. агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, зрывалі планы акупантаў па рабаванні насельніцтва і вывазе моладзі ў Германію, учынялі дыверсіі, збіралі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты. У лютым 1944 гітлераўцы арыштавалі 19 патрыётаў, астатнія працягвалі барацьбу, некаторыя пайшлі да партызан. У в. Карпаўцы помнік падпольшчыкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзевятна́ццатыліч. der néunzehnte;
дзевятна́ццатага лю́тага am néunzehnten Fébruar;
дзевятна́ццатая старо́нка Séite néunzehn
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сямна́ццатыліч. der síebzehnte;
сямна́ццатага лю́тага am síebzehnten Fébruar;
сямна́ццаты ну́мар Númmer síebzehn
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДО́КШЫЦКІ БОЙ 1943.
Адбыўся ў лют. 1943 паміж партыз. брыгадай «Жалязняк» і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у г. Докшыцы.
Перад пачаткам аперацыі партызаны перакрылі засадамі ўсе дарогі на Докшыцы. 1-ы атрад наступаў з ПдЗ, 2-і — з ПдУ, 3-і — з ПнУ, 4-ы прыкрываў наступаўшых. 6 падрыўных груп павінны былі дыверсіямі на чыгунцы адцягнуць шматлікія фаш. гарнізоны. якія размяшчаліся ўздоўж чыг. лініі Маладзечна—Полацк. Наступленне пачалося ў ноч на 3 лютага. Партыз. батарэі нанеслі ўдар па цэнтры горада, дзе размяшчаліся ўстановы акупантаў, і раніцай пакінулі Докшыцы, захапіўшы вял. колькасць маёмасці са складаў праціўніка. 19 і 20 лютага партызаны зноў нанеслі раптоўны ўдар па Докшыцкім гарнізоне. Ворагу прычынены вял. страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК РО́ДИНЫ»,
перыядычны лісток Мінскага падп. гаркома КП(б)Б у Вял.Айч. вайну. Выдаваўся ў студз. — лют. 1942 у Мінску на рус. мове. З мэтай канспірацыі выходзіў ад імя паліт. ўпраўлення Зах. фронту. Захаваліся 3 нумары: ад 18, 25 студз. і 1 лютага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лю́тневы ’лютаўскі’ (Гарэц.). Паводле гэтага ўтварэння прыметніка можна дапусціць зыходную форму назвы месяца лютага⁺люцень. Такую форму lucień рэканструюе Слаўскі (4, 362) паводле прыметніка lutniowy і разам з укр.лютень (лютневий) выводзіць праформу lʼut‑ьn‑jь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАЛЯ́РНАЯ НОЧ,
перыяд, калі Сонца не ўздымаецца над гарызонтам і няма прамога сонечнага асвятлення зямной паверхні. Назіраецца на Пн ад Паўн. і на Пд ад Паўд.палярных кругоў. Доўжыцца на 68°паўн. ш. з 10 снеж. да 3 студз., на 82°паўн. ш. — з 17 кастр. да 26 лютага. На Паўн. полюсе Сонца не ўзыходзіць 176 сут.