Любаце́нне ’асалода, прыемнасць у вышэйшай ступені’ (Шат.) — кантамінаванае ўтварэнне ад любата́ і любе́нне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любоцце, любоцця, любоценне ’тое, што люба, прывабнае, прыгожае’ (Крыў., Дзіс.; ТС). Утворана ад любата́ (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ьje, з адцягненым значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любіне́, любыня́любата’ (драг., Лучыц-Федарэц; Клім.). Да лю́бы (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑я (‑ын‑я) < прасл. ‑ynʼi гл. Слаўскі (SP, 1, 139–140), Сцяцко (Афікс. наз., 109).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад урабіць.

2. у знач. прым. Добра апрацаваны, дагледжаны (пра глебу, агарод і пад.). Усё ў бабчыным [а]гародзе расло, раскашоўвалася, буяла, — і любата глядзець на гэты куточак уробленай зямлі. Дзятлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілата́, мілыта́ ’чароўнасць, прыгажосць, абаянне’ (ТСБМ, Бяльк.; ст.-дар., Жыв. сл.), ’пра захапленне, зачараванне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’добра, прыемна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да прасл. milota. Гл. мі́лы. Сюды ж мілоццялюбата, прыгажосць’ (Крыў., Дзіс.) < milotьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лю́басць ж. любо́вь; привя́занность;

л. да сы́на — любо́вь (привя́занность) к сы́ну;

л. да сваёй спра́вы — любо́вь к своему́ де́лу;

2. см. любата́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хап, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. хапаць — хапнуць і хапануць, хапянуць. І Ягорка Ажывіўся, Хап цукерку З рук ды ў рот! Дзеружынскі. Хлапчук разявіў рот ад захаплення: — Вось гэта хараство! Вось гэта пекната! Не кветка — любата! І, не раздумваючы, — хап яе ў жменю... Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любе́нне, любе́ння, любе́ня, любе́нёлюбата, пацеха’ (Яруш.; глыб., шчуч., маст., Сл. ПЗБ), ’каханне’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), ст.-польск. lubienie, ст.-рус. любление, любленье ’каханне’, ’адданасць’, ’прыхільнасць’; рус. ярасл. любле́нье ’палавыя сувязі’ і серб.-харв. ljȗbljenik ’каханак’, макед. љубење, ст.-слав. люблѥниѥ ’любоў’. Прасл. lʼub(j)enbje (Трубачоў, Эт. сл., 15, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мілата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

Разм.

1. Чароўнасць, прыгажосць, абаянне чаго‑н. прыгожага. У Лявона на сэрцы неяк стала лёгка і соладка, калі адчыніў варотцы ў свой садок. Мілата і любата! Чарнышэвіч.

2. у знач. вык. Пра тое, што выклікае зачараванне, захапленне. [Барашкін:] — Хлопцы ў цябе растуць — мілата! Барыс жа ў армію пойдзе вясною. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́басць, ‑і, ж.

1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго‑, чаго‑н., адданасці каму‑, чаму‑н.; любоў. Праз усё жыццё пранёс Якуб Колас вялікую любасць да роднага слова. «Полымя». // Пачуццё пяшчоты, любавання; замілаванне. Не спускаючы з рук Маечку, Мікола сеў за стол, з любасцю пагладзіў яе па галоўцы. Краўчанка.

2. у знач. вык. Любата. Не дзеўчына — любасць адна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)