Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bewúndernvtлюбава́цца, захапля́цца (чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
навако́льны, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.
Навакольная мясцовасць.
Навакольныя людзі.
Навакольныя гукі.
2.у знач.наз.навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.
Любавацца навакольным.
3.у знач.наз.навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.
Абыякавы да навакольных.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасалюбава́цца ’палюбавацца’ (паст., Сл. ПЗБ). Да любавацца < любіць (гл.). Устаўка ‑са‑, якая, відаць, з ‑ся‑, ужыта тут накшталт (ці пад уплывам) літ. поўнага варыянта зваротнага фарманта ‑si‑ ў прэфіксальных дзеясловах, напр., pasimyliti ’цешыцца каханнем’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Час ад часу, зрэдку пісаць. Сюды, на ўлонне бароў і паляк, Калісь прыязджаў з-за паўсвета Красой любавацца вяльможнейшы пан і нават папісваў санеты.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
delektować się
незак.
1. раскашавацца; цешыцца;
2.любавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
lubować się
незак.
1.w czym любіць што;
2.любавацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
палюбава́цца, ‑бу́юся, ‑бу́ешся, ‑бу́ецца; зак.
1.кім-чым і накаго-што. Любавацца некаторы час. І робіць крук [Міхал], бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі?Колас.Пад вечар мы пайшлі з Піліпам Тарасавічам палюбавацца на разліў рэчкі.Ермаловіч.
2.заг.палюбу́йся (палюбу́йцеся). Разм. Ужываецца ў значэнні: зірніце, як дрэнна, абуральна. [Інжынер:] — Вось палюбуйцеся: машыны пад адкрытым небам стаяць.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыро́да, ы, ДМ -дзе, ж.
1. Усё існае ў Сусвеце, арганічны і неарганічны свет.
Законы прыроды.
Жывая п. (арганічны свет). Мёртвая п. (неарганічны свет: не расліны, не жывёлы).
2. Мясцовасць паза гарадамі (палі, лясы, горы).
Любавацца прыродай.
На ўлонні прыроды.
Выехаць на прыроду (разм.).
3.перан., чаго. Асноўная ўласцівасць, сутнасць (кніжн.).
П. атама. П. сацыяльных адносін.
◊
Ад прыроды або з прыроды — ад нараджэння, ад пачатку існавання.
З дрэнным зрокам ад прыроды.
Па прыродзе — па характары, па натуры.
Па прыродзе ён добры чалавек.
|| прым.прыро́дны, -ая, -ае.
Прыродныя багацці краю.
Прыродныя рэсурсы.
Прыродныя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)