любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

Л. прыродай.

Л. прыгажосцю артысткі.

|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.

|| наз. любава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. любу́юся любу́емся
2-я ас. любу́ешся любу́ецеся
3-я ас. любу́ецца любу́юцца
Прошлы час
м. любава́ўся любава́ліся
ж. любава́лася
н. любава́лася
Загадны лад
2-я ас. любу́йся любу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час любу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

любава́цца несов. любова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

любава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; заг. любуйся; незак., кім-чым і на каго-што.

Разглядваць каго‑, што‑н. з захапленнем, задавальненнем. Маша часта ў апошні час любавалася .. [Алесяй] і думала: «Якая яна раптам стала прыгожая!». Шамякін. Мы часта любуемся Месяцам, падоўгу ў ясныя ночы назіраем за ім. Гамолка. // Адчуваць задавальненне, захапленне, наглядаючы чыю‑н. дзейнасць, учынкі. І каб толькі не ворагі — жыць бы нам ды пажываць, на працу сваю любавацца. Лынькоў. Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, любаваўся мужчынскай сілай, адвагай і сумленнасцю людзей прэрый. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любава́цца ’разглядаць з захапленнем, з задавальненнем’, ’наглядаць за чыёй-небудзь дзейнасцю з задавальненнем’, ’мець уцеху’ (Яруш., ТСБМ, Нар. Гом.), любава́ць ’любіць, любавацца’ (Нас.). Укр. любувати(ся), любовати, рус. любоваться, ст.-рус. любовати, польск. lubować się, н.-луж. lubowaś, в.-луж. lubować, чэш. libovati si, ст.-чэш. ľubovati, славац. ľubovať si, славен. ljubováti, ljúbovati, серб.-харв. љубовати, макед. љубува се, балг. любува се. Прасл. lʼubovati ’захапляцца нечым’, утворанае ад lʼubъ (Слаўскі, 4, 358–359). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палюбава́цца гл. любавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любова́ться несов. любава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абся́г, -у, м.

1. Прастора, абшар, далягляд.

Любавацца абсягам палёў.

2. перан. Сфера, галіна дзейнасці каго-, чаго-н.

А. інтарэсаў.

|| прым. абся́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. любавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́льны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца або жыве ў наваколлі; адбываецца навокал каго-, чаго-н.

Навакольная мясцовасць.

Навакольныя людзі.

Навакольныя гукі.

2. у знач. наз. навако́льнае, -ага, н. Тое, што знаходзіцца навокал каго-, чаго-н.

Любавацца навакольным.

3. у знач. наз. навако́льныя, -ых. Людзі, якія акружаюць каго-н.

Абыякавы да навакольных.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)