Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
далі́ць, -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць і далью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць; далі́ў, -ліла́, -ліло́, -лілі́; далі́ -лі́це; -лі́ты; зак., што і чаго.
Наліваючы, дабавіць да якога-н. узроўню.
Д. гаршчок.
Д. у шклянку заваркі.
|| незак.даліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вядро́н.Éimer m -s, -;
◊
дождж лье як з вядра́ es régnet [gießt] in Strömen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
недалі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; заг. недалі; зак., што і чаго.
Наліць менш, чым трэба; наліць не да самага верху. Недаліць вады ў вядро.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упы́нак, ‑нку, м.
Разм. Спакой. Дома ён не знаходзіў упынку. Маці адчувала прычыну і сілком пачала выпраўляць Аляксея на вячэрнія пагулянкі.Пальчэўскі.Памяць! Ні ўпынку, ні прыпынку ёй.Сабаленка.
•••
Без упынку — не перастаючы, не сціхаючы, не абмяжоўваючы сябе. Хтосьці без упынку балесна енчыць і стогне.Мядзёлка.Ліна балбатала без упынку.«Маладосць».
Няма (не мець) упынку — нельга стрымаць, спыніць. [Крывіцкі:] — Няма ўпынку на хлопцаў, усюды яны ўлезуць.Лобан.Ціха. Толькі лье і лье дождж, няма на яго сёння ўпынку.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вядро́, ‑а; мн. вёдры, вёдзер; н.
1. Пасудзіна цыліндрычнай формы з дужкай, у якой носяць або захоўваюць ваду і іншыя вадкасці.
2.Уст. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.
•••
Лье як з вядрагл. ліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ли́веньм. лі́вень, род. лі́ўня м., праліўны́ дождж, зале́ва, -вы ж.;
ли́внем льёт як з вядра́лье.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
захма́раны, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба.Асіпенка.Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)