*Ледзіна́, міёр. лідзінальдзіна’ (Нар. словатв.). Да лёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

льди́на ільдзі́на, -ны ж., (после гласных) льдзі́на, -ны ж.; (плавучая) кры́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плі́та Вялікая льдзіна; крыга (Лёзн.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Schlle I f -, -n

1) глы́ба, камлы́га; (і)льдзі́на

2) кава́лачак зямлі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нале́зці, -ле́зу, -ле́зеш, -ле́зе; нале́з, -зла; -ле́зь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці куды-н. у вялікай колькасці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра адзежу, абутак: надзецца.

Боты не налезлі на ногі.

3. на каго-што і без дап. Насунуцца, наваліцца на каго-, што-н.

Льдзіна налезла на льдзіну.

|| незак. нала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільдзі́нка і льдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да ільдзіна; невялікая льдзіна. Праходзілі крыгі; рака, ачышчаючыся, паспешліва праганяла адзінокія льдзінкі. Ракітны. // Кавалачак тонкага лёду. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных ільдзінак. Грахоўскі. // Лядзяш (на дрэвах, страсе і пад.). Сцюдзёная льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кры́га1льдзіна на рацэ’ (ТСБМ, Яруш., Сержп. Пр., Сцяшк., Мат. АС, Гарэц., Грыг., Бяльк., Яшк., ТС, Ян., Янк. II, Касп., Нас.). Укр. крига, рус. (зах. і паўдн.) крыга ’тс’. Польск. kryha запазычана з беларускай мовы, славац. kryha — з украінскай. Фактычна беларуска-ўкраінская інавацыя. Да прасл. ьkra ’тс’, якое атрымала суфіксацыю ‑iga, што дало ьkr‑iga. Гл. SP, 1, 66. Параўн. Слаўскі, 3, 41–42.

Кры́га2 ’пала ў кажусе’ (ЭШ). Параўн. крыга3 (гл.).

Кры́га3 ’рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі’ (ТСБМ, Нас., Касп., Рам., Дэмб. 1, Крыв., Янк. I, З нар. сл., Маш., ТС, Ян.). Ст.-бел. крига, крыга ’прылада для лоўлі рыбы’. Запазычанне з с.-в.-ням. kriege ’тс’ (Булыка, Запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́га

1. Сухая і цвёрдая глыба зямлі на раллі (Нясв., Слаўг.).

2. Вялікая льдзіна на рацэ (БРС).

3. Ледаход на рацэ (Дзятлавіцкая вол. Гом. пав. Радч., стар. XI). Тое ж крыгалом (Слаўг.), крыгоміца, кры́жніца (Касп., Уш.), кры́ж'е (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)