Саба́чкі2 ’кветка львіны зеў’ (Бяльк.), ’кветкі-фіялкі’ (Сцяшк. Сл.), ’зарніца звычайная’ (мазыр., Жыв. сл.). Да сабачка1, відаць па знешняму падабенству кветак да морды сабакі.
Саба́чкі3, сабачукі́ ’невялікія сані’ (Сл. ПЗБ). Да сабачка1. Падрабязна гл. пад сучкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасвяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць халаднейшым (пра вецер, паветра). Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер. Цёплы з вечара, ён цяпер крыху пасвяжэў.С. Александровіч.//безас. Пахаладнець (пра надвор’е). Нарэшце прайшоў невялікі дожджык і вось толькі цяпер, пад вечар, крыху пасвяжэла.В. Вольскі.
2. Стаць больш яркім, свежым. На схілах дарогі раслі рамонкі, чырвоныя пеўнікі, львіны зеў. Здаецца, і яны пачалі ажываць, пасвяжэлі ад прахалоды.Арабей.Бач, нават ягады на рабіне, што расла ў двары, зрабіліся больш чырвоныя, пасвяжэлі.Ермаловіч.// Стаць больш бадзёрым, здаравейшым, прыгажэйшым. Байцы пасвяжэлі, павесялелі пасля сну, дарма што адпачынак іх быў вельмі кароткі.Кулакоўскі.[Сынклета] пасвяжэла, паяснела — не толькі стала маладзей за сваіх пяцьдзесят гадоў, а хоць карціну пішы з яе.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)