пераве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. каго. Наведаць, праведаць. Увечары, калі ўжо добра ўцямнела, Мікола прыйшоў пераведаць маці. Сабаленка. Усім хацелася пераведаць земляка, пагутарыць, падзяліцца навінамі. Краўчанка.
2. што і чаго. Зазнаць. Праходзяць дні, ідуць сваёю чарадою зімы і леты з іх халадамі і спякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а.. [дубы] спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў на свеце, усё перажыў і ўжо нічога новага не чакае ад жыцця, апроч смерці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губі́ць, гублю, губіш, губіць; незак., каго-што.
1. Нішчыць, псаваць, рабіць непрыгодным. Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы. Якімовіч. // перан. Дарэмна, бязмэтна траціць (час, сродкі, сілы і пад.). Нашто губіць век малады І траціць леты без карысці? Колас.
2. Зводзіць са свету, забіваць. Воўк пад дубам скалазубы — Ажно страх — Варана патрошыць, губіць У кустах. Шушкевіч. // перан. Рабіць няшчасным, пазбаўляць нармальнага жыцця. [Марыля:] Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забыццё, ‑я, н.
1. Страта ўспамінаў аб кім‑, чым‑н. Героям няма забыцця. □ Дні адплывалі ў забыццё, Міналі зімы, леты. Прынеслі іншае жыццё У край глухі Саветы. Смагаровіч.
2. Стан непрытомнасці, трызнення. Малая стогне і ўсхліпвае. І зноў забыццё, толькі хуткае дыханне і доўгія вейкі на заплюшчаных вачах. Брыль.
3. Стан дрымоты; паўсон. Зноў наплывала забыццё, і самі павольна сплю[шчв]аліся вочы. Галавач.
4. Стан глыбокай задуменнасці, адлучанасці ад усяго навакольнага. [Пятро Мікалаевіч] доўга сядзеў у забыцці на калодцы, да болю сціскаючы рукамі галаву. Данілевіч. Ад вулічнага спакою прыйшло лёгкае забыццё. Вінцусь не адганяў гэтага забыцця, нават рад быў яму. Галавач.
5. Стан моцнага душэўнага ўзрушэння, калі чалавек перастае кантраляваць свае дзеянні. [Аляксей] ляжаў у шалёным забыцці і са злосцю думаў, што трымае сябе вельмі брыдка. Карпаў. [Лявон Жалейка] быў нібы ў нейкім забыцці, да ўсяго абыякавы, гатовы і сабе ўсадзіць нож у сэрца. Гурскі.
•••
Аддаць забыццю гл. аддаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глыбіня́, ‑і; мн. глыбіні, ‑бінь; ж.
1. Адлегласць ад паверхні чаго‑н. да дна. Глыбіня рэчкі. Вымераць марскія глыбіні. □ Па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць. Танк.
2. Месца, значна аддаленае ад паверхні чаго‑н. Ззяюць, граюць рыбкі У сіняй глыбіні. Бядуля.
3. чаго. Месца, прастора, аддаленая ад граніц чаго‑н. або размешчаная ўнутры, усярэдзіне чаго‑н. Лясніцкі і Прыборны прабіраліся па вузкай сцежцы ў глыбіню лесу. Шамякін. // перан. Унутраная вобласць чаго‑н.; тое, у чым змяшчаецца аснова, сутнасць чаго‑н. Творчасць пісьменніка бярэ пачатак з глыбінь народнага жыцця. // перан. Пра далёкае мінулае. Адплываюць бурна вёсны, леты у нямую глыбіню вякоў. Смагаровіч.
4. толькі адз. Змястоўнасць, важнасць. Глыбіня пачуцця. □ У кожнай песні свае тоны І свой адбітак глыбіні. Колас. // Ступень ахопу чаго‑н. Глыбіня крызісу.
•••
Да глыбіні душы (сэрца) — вельмі моцна (крануць, уразіць і пад.).
У глыбіні душы (сэрца) — пра пачуцці, перажыванні чалавека, скрытыя ад іншых людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́гие мн.
1. прил. мно́гія, шмат які́я, род. шмат які́х;
во мно́гих отноше́ниях у мно́гіх адно́сінах, у шмат які́х адно́сінах;
по мно́гим причи́нам па мно́гіх (шматлі́кіх) прычы́нах, па шмат які́х прычы́нах;
мно́гие го́ды мно́гія гады́, шмат год;
мно́гие мужчи́ны мно́гія мужчы́ны, шмат хто з мужчы́н, шмат які́я мужчы́ны;
мно́гие дере́вья повысыха́ли мно́гія (шмат які́я) дрэ́вы павысыха́лі (пасо́хлі);
мно́гая ле́та церк. мно́гія ле́ты;
2. сущ. мно́гія, -гіх, шмат хто, род. шмат каго́;
мно́гие так ду́мают мно́гія так ду́маюць, шмат хто так ду́мае;
он мно́гих здесь зна́ет ён мно́гіх (шмат каго́) тут ве́дае;
мно́гим так ка́жется мно́гім (шмат каму́) так здае́цца;
мно́гие из нас мно́гія (шмат хто) з нас; см. мно́гое.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)