Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел.лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБРА́МАЎ (Фёдар Аляксандравіч) (29.2.1920, в. Веркала Архангельскай вобл. — 14.5.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі ун-т (1948). Аўтар тэтралогіі «Прасліны» (раманы «Браты і сёстры», «Дзве зімы і тры леты», «Шляхі-дарогі», «Дом», 1958—78; за першыя тры Дзярж. прэмія СССР 1975) пра жыццё рус.паўн. вёсак у гады Вял.Айч. вайны і пасля яе; аповесцяў «Бязбацькаўшчына» (1961), «Пелагея» (1969), «Драўляныя коні» (1970), «Алька» (1972), «Мамоніха» (1980), п’есы «Адзін бог для ўсіх» (1962), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адува́нчык, ‑а, м.
Расліна сямейства складанакветкавых са сцяблом з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам. Каля дарогі раслі адуванчыкі. □ Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПАЛО́Н, Феб,
у грэчаскай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў. Сын Зеўса і Леты, брат-блізня Артэміды. У выяўл. мастацтве Апалон паказваўся прыгожым юнаком з лукам і стрэламі ці з кіфарай у руках. Валодаў дарам прадбачання і надзяляў ім людзей. У гонар перамогі Апалону над драконам-пачварай Піфонам каля Дэльфаў пабудаваны Дэльфійскі храм, дзе адбываліся святкаванні ў гонар Апалона (Піфійскія гульні). Былі шматлікія свяцілішчы Апалона, найб. вядомыя ў Дэльфах і на в-ве Дэлас. Міф аб Апалоне натхняў ант. скульптараў, жывапісцаў А.Мантэнья, Рафаэля, Джарджоне, кампазітараў І.С.Баха, В.А.Моцарта, І.Стравінскага і інш.
Да арт.Апалон. Апалон Бельведэрскі. Скульпт. Леахар. 350 — 330 да н.э. Рымская копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ле́та, -а, М ле́це, мн.ле́ты, лет і -аў, н.
1. Пара года паміж вясной і восенню.
Людзі рады лету, а пчолы цвету (прыказка).
2.мн. Гады́.
◊
З лета ў лета — круглы год.
Колькі лет, колькі зім — як даўно! (вокліч пры сустрэчы з кім-н., каго даўно не бачыў, з кім даўно не сустракаўся).
|| ласк.ле́цейка, -а, н.іле́цечка, -а, н. (да 1 знач.).
|| прым.ле́тні, -яя, -яе (да 1 знач.).
Летнія дажджы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРТЭМІ́ДА,
у грэчаскай міфалогіі багіня, дачка Зеўса і Леты, сястра-блізніца Апалона. Спачатку Артэміда — апякунка жывёл і палявання, багіня месяца, пазней — заступніца шлюбу і дзетанараджэння. Яе ўяўлялі прыгажуняй у доўгім адзенні з паўмесяцам на галаве, з факелам ці з лукам і стрэламі ў руках. Лічылі, што нарадзілася Артэміда на в-ве Дэлас. Найб. вядомыя свяцілішчы Артэміды на п-ве Атыка і ў г. Эфес. У Эфесе быў храм Артэміды, прылічаны грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету (спалены ў 356 да н.э. Герастратам). У рым. міфалогіі вядома як Дыяна. Міф пра Артэміду натхніў ант. скульптараў Праксіцеля, Леахара, грэч. вазапісцаў, пазней — Тыцыяна, П.П.Рубенса, Рэмбранта, пісьменнікаў Дж.Бакачыо, Г.Гейнэ і інш.
Да арт.Артэміда. Артэміда Версальская. Скульпт. Леахар. Канец 4 ст. да н.э. Рымская копія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ле́та, ‑ы, ж.(з вялікай літары).
У грэчаскай міфалогіі — рака забыцця ў падземным свеце.
•••
Кануць у Летугл. кануць.
ле́та, ‑а, М леце, ж.
1. Самая цёплая пара года паміж вясной і восенню. Было гарачае, як прысак, лета. Сонца паліла, нібы вогнішча.Бядуля.У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад.Колас.
2.пераважнамн. (ле́ты, ‑аў). Разм. Гады. Мінула юнацтва, ідуць мае ў сталасці леты.Кірэенка.
•••
Бабіна лета — цёплая сонечная пара ранняй восені. Думалі, што бабінага лета так і не прычакаюць. Але ўрэшце разлагодзілася, сціхла, выясн[е]ла — і паляцела павуцінне.Місько.
Зіму і летагл. зіма.
З лета ў лета — а) круглы год; б) кожнае лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узрост, век; гады (мн.); леты (паэт., мн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)