зале́тась, прысл.

Два гады назад. І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́тась ’у мінулым годзе’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ле́тась (гл.). У пачатковым ля‑ польскі рэфлекс ‑ě‑ (як у lato).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адчыбу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. незвычайнае; такое, што выклікае здзіўленне. [Шарахоўскі:] — Летась «ФД» гэтакі адчыбучылі, Амерыку перакрылі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружба́к, ‑а, м.

Разм. Блізкі друг; сябар. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь Шчыт, ён і прымаў змену. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пахапаць. Ведаеце, доктар, я летась, якраз у гэты час, пад канец лета, ох пахватаў судакоў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Такро́клетась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́клетась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні готлетась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rok ’год таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўтарато́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Грузавая аўтамашына грузападымальнасцю ў паўтары тоны. [Гарошка:] — Летась паўтаратонку купілі, сёлета дзве жняяркі набылі, конную малатарню прыдбалі... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыднёвік, ‑а, м.

Разм. Выданне, якое выходзіць адзін раз на тыдзень. Летась у часопісах .. і ў тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» былі надрукаваны лірычныя нататкі Янкі Брыля. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́ташак, лёташка, леташок, лётышык, літашок ’пералетаванае, аднагадовае жарабя, цялё’ (Касп., Юрч., Мат. Гом., Бяльк., Яўс.; чэрв., Нар. лекс.; бярэз., чэрв., Сл. паўн.-зах.). Да летась (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131 і 220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сашчыкнуць усё, многае. А-а, ды гэта ж зусім не дзік, а іхні стары гусак, што летась залез у гарод і пасашчыкваў усе буракі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)