Капро́ўнік лесавы ’валяр’ян лекавы, Valeriana offięinalis L.’ (гродз. Кіс.). Укр. зах. копривник, копрівняк ’расліна Sylvia (Грынч.); польск. pokrzywnik. Да прасл. коргъ, якое ўзыходзіць да ku̯op‑ ’пахнуць’ (параўн. літ. kvapas ’водар, запах’, kvepėti ’пахнуць’), з нарошчаным ‑оо‑ткъ. Параўн. крапіва (гл.). Больш падрабязна гл. Трубачоў, 2, 25–26; Фасмер, 2, 318; Слаўскі, 2, 455–456; Скок, 2, 150; Бязлай, 2, 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухо́тнік ’сушаніца, Gnaphalium L.’ (Ласт., Кіс., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’кмен, Helichrysum L.’ (Расл. св., Сл. ПЗБ), сухо́тнік лесавы ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Ласт., Кіс.), сухо́тнік ’старасцень якава, Senecio jakobaea L.’ (Кіс.), ’агаткі, Antennaria dioica L.’ (паўн.-зах., ЛА, 1), сухо́тнык ’старасцень’ (Сл. Брэс.), сухо́тнік ’цыкорыя звычайная, Cichorium inthybus L.’ (Бейл.), сахо́тнік ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (Кіс.). Параўн. укр. сухі́тник ’расліна для лячэння ад сухотаў’, ’сушаніца, крынічнік і інш. расліны’, польск. suchotnik ’кмен’. Вытворныя ад сухота, сухоты (гл.) у розных значэннях, якія наклаліся адно на адно, параўн. амонім сухо́тнік ’хворы на сухоты’ (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), у сувязі з чым спробы размежаваць назвы раслін лекавых і нялекавых (параўн. ЕСУМ, 5, 488) не пераконваюць. Параўн. сухоткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)