рускі лесавод. Скончыў Лясны ін-т у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) ін-таў у Пецярбургу. У 1876—83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛКІН (Барыс Дзмітрыевіч) (15.3.1895, Гастынскае лясніцтва, Варшаўская губ., Польшча — 5.3.1979),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1931). Засл.лесавод Беларусі (1965). Скончыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—79 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па біялогіі, дэндралогіі, экалогіі і тыпалогіі лесу, біял. меліярацыі, водаахоўнай ролі, праблемах павышэння прадукцыйнасці лясоў.
Тв.:
Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РАН (Казімір Феліксавіч) (6.8.1895, в. Дзянісы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1972),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Праф. (1963). Засл.лесавод Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі лясны ін-т (1925). У 1931—41 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара), у 1943—46 ва Усесаюзным НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара). У 1945—70 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па штучным лесааднаўленні, інтрадукцыі каштоўных дрэвавых парод.
Тв.:
Мероприятия по реконструкции малоценных молодняков в лесах БССР. Мн., 1952;
Развитие лесокультурного дела в Белоруссии за 1917—1967 гг. // Лесоведение и лесное хозяйство. Мн., 1969. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ТКІН (Юрый Дзмітрыевіч) (14.5.1926, г. Каган Бухарскай вобл., Узбекістан — 29.10.1998),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Канд.с.-г.н. (1958), праф. (1982). Засл.лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1950). З 1957 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па пытаннях штучнага лесааднаўлення і павышэння прадукцыйнасці лясоў на аснове сучаснага лесазнаўства і лясной інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Плоды и семена лиственных древесных растений. Мн., 1967 (разам з М.Дз.Несцяровічам, Н.І.Чакалінскай);
Лесные культуры в фитоценотическом аспекте // Ботаника: (Исслед.). Мн., 1980. Вып. 22;
Лесные культуры. Мн., 1989 (разам з А.М.Праходскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЦКІ (Георгій Мікалаевіч) (19.2.1865, с. Мікітаўка Сумскай вобл., Украіна — 6.4.1940),
савецкі глебазнавец, лесавод і геабатанік; адзін з заснавальнікаў навук. стэпавага лесаразвядзення і лесамеліярацыі; заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934) і АН УССР (1939). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1890). У 1923—25 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі; у 1924—26 заг. Мінскай (з 1926 Цэнтральнай) лясной доследнай станцыі. На Беларусі праводзіў метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў, даў геабат. характарыстыку расліннасці на Пд рэспублікі. Навук. працы па ахоўным лесаразвядзенні, глебавай гідралогіі, ландшафтазнаўстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАКО́Ў (Віктар Яўсеевіч) (н. 24.8.1928, в. Пожар Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне лесаўпарадкавання. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1986). Засл.лесавод Беларусі (1991). Акад. Украінскай лясной акадэміі (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1952). З 1953 працуе ў Бел.тэхнал. ун-це (у 1977—90 заг. кафедры). Навук. працы па прадукцыйнасці і гасп. ацэнцы лясоў Беларусі з улікам умоў іх росту і ўзроставай дынамікі.
Тв.:
Основы природопользования Мн., 1980 (у сааўт.);
Справочник таксатора. Мн., 1980 (разам з У.С.Мірошнікавым, А.А.Трулем);
Справочник работника лесного хозяйства. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Анатоль Барысавіч) (6.8.1901, г. Харкаў, Украіна — 21.9.1979),
савецкі лесавод, акад.АНСССР (1966). Скончыў Харкаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923). Працаваў у доследным лясніцтве і на Цэнтр. лясной доследнай станцыі Украіны (1923—30), у Ін-це лясной гаспадаркі ў Харкаве (1930—37) і Гомелі (1938—42), ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі (1942—56), у Ін-це лесу АНСССР (1956—58). У 1958—79 дырэктар Ін-та лесу і драўніны Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па біяцэналогіі дубовых лясоў стварэнні лесапалос, вырошчванні л соў прамысл. значэння, вывучэнні л соў Сібіры, у прыватнасці лясоў басе на воз. Байкал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЖА́РАЎ (Віктар Кузьміч) (н. 19.11.1925, в. Сташына Магілёўскага р-на — 8.5.1998),
бел. вучоны ў галіне лясной меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Д-рс.-г.н. (1978). Засл.лесавод Беларусі (1980). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (у 1958—63 дырэктар Жорнаўскай лясной доследнай станцыі, з 1967 заг. лабараторыі). Навук. працы па меліярацыі і рэкультывацыі зямель. Распрацаваў асновы лесагасп. рэкультывацыі выпрацаваных тарфянікаў і лесамеліярац. аховы асушаных с.-г. зямель.
Тв.:
Защитное лесоразведение в Белоруссии: (Справ. пособие). Мн., 1980 (разам з У.Б.Арлоўскім, В.Н.Вараб’ёвым);
Полезащитные лесные полосы на торфяно-болотных почвах. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖЭ́ЎНІКАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 11.11.1923, р.п. Локаць Брасаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1976), праф. (1994). Засл.лесавод Рэспублікі Беларусь (1991). Скончыў Бранскі лесагасп. ін-т (1949). З 1960 у Ін-це лесу Нац.АН Беларусі (у 1964—92 заг. лабараторыі). Навук. працы па асновах высечак догляду ў лясах, правядзенні высечак абнаўлення і перафарміравання, вядзенні гаспадаркі ў дубровах Беларусі. Аўтар распрацоўкі матэм. мадэлі і табліц ходу росту ствалавой драўніны і надземнай фітамасы хвойных культур, адзін з аўтараў стратэг. плана развіцця лясной гаспадаркі Беларусі (1997).
Тв.:
Постепенные и выборочные рубки в лесах Белоруссии. Мн., 1969 (разам з В.А.Феафілавым).