Пажы́так ’дробны скарб, хатнія рэчы; здабыча, пажыва’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат.), пожы́ток ’узятак’ (Ніканчук, Лексика Полесья). З польск. pożỳtek ’карысць, выгада’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мена ’тып вышыванага ўзору’ (Лексика Пол.). Відавочна, гэты ўзор рабіўся па краі кавалка тканіны. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́бнік (лугавы) ‘сон лугавы, Pulsatilla Adans. pratensis Mill.’ (Бейл.). Названы паводле трубкападобнага сцябла; адносна народнай сімволікі расліны гл. Коласава, Лексика, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рант ’вузкая палоска скуры па краях абутку’ (ТСБМ; дзятл., Сл. ПЗБ; Лексика Пол., ТС), ра́нец ’тс’ (ТС), ’вузкая палоска скуры для сшывання кажуха’ (Лексика Пол.), параўн. рус. рант, польск. rant ’палоска скуры, да якой мацуецца падэшва’. Запазычанне з ням. Rand ’кайма, рант’, ’край леса’, ’палі кнігі’, параўн. ст.-в.-ням. Rant, Ranft ’акрайчык хлеба’, англ. rand ’край, кромка’, ст.-англ. rand ’край, шчыт’, ст.-ісл. rąnd ’тс’ (Лявіцкі, 2, 93). Развіццё семантыкі ад ’край’ да ’акантоўка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́лнік (ра́лнык) ’расліна капытнік’, ’бабоўнік’ (пін., ЛА, 1; Лексика Пол.), ’чыстацел’ (ТС). Назва капытнік наводзіць на параўнанне з рала 3 (гл.) ’прамежнасць паміж капытоў парнакапытных’ або на магчымасць шматлікіх разгалінаванняў, параўн. ралаваты (гл.). Іншая назва на Тураўшчыне — раннік ’чыстацел’ (гл.) дапускае магчымасць распадабнення нн > лн.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́ніца ‘жанчына, якая трэ лён’ (ганц., Сл. ПЗБ, Лексика Пол.), трэ́льніца ‘мяльшчыца’ (Жд. 1). Суфіксальнае ўтварэнне ж. р. на ‑ніца, апошняе слова, відаць, на аснове дзеепрыметніка *trelъ ад *terti > це́рці (гл.). Аналагічна в.- і н.-луж. trělnica ‘тс’ ад trěć/trěś ‘церці’ (Шустар-Шэўц, 1527).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Наўпа, навпа ’малпа; жэўжык’ (драг., З нар. сл.). Да ма́лпа (у народным вымаўленні ма́ўпа) у выніку распадабнення губных; параўн. смал. навпа, павпа ’сірэна’ (Черепанова, Мифологическая лексика русского Севера. Л., 1983, 95), якое можа быць дастаткова старым і ўплываць на змену формы і семантыкі запазычанага ма́лпа (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасе́каць ’баранаваць другі раз’ (палес., Выг. дыс.), укр. палес. пересекать, пересікати ’рыхліць глебу, у якую пасаджала бульба’. Паводле Выгоннай (Бел.-укр. ізал., 19), семантычная інавацыя пад уплывам ст.-літ. i̯sėkti ’рабіць рыхлым’, што малаверагодна, параўн. пэрэбиваты ’баранаваць перад пасевам’ (Лексика Пол., 114), піріскародэюываньне ’тс’ (Юрч. СНЛ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́пацень ‘трыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік 1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́паць ‘таптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патнік ‘трыпутнік’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвала ’васкавая залоза ў пчалы’ (палес., Лексика Пол., Шатал.). Рус. дыял. жва́ло ’сківіца бяззубай жывёлы’, укр. палес. жва́ло ’васкавая залоза ў пчалы’, серб.-харв. жва̏ло ’пашча, глотка; цясніна’, жва̏ље ’сківіца; сліна; цуглі; заедзі’, славен. žvála ’цуглі’. Макед. џвало ’рот звера’. Прасл. *žьv‑a‑l‑o ўтворана ад *žьv‑a‑ (гл. жава́ць) з суфіксам ‑л‑о. Скок, 3, 690.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)