Ле́йка1 ’прыстасаванне ў выглядзе конуса для пералівання і фільтравання вадкасці’, ’палівачка’, ’чарпак для вылівання вады’ (Бяльк., Касп., Яруш., Гарэц.; лях., Сл. паўн.-зах., ТСБМ). Укр. лі́йка, рус. ле́йка, польск. lej, ст.-польск. lej (XIV ст.), lejek, lij, lijek, н.-луж. lějk, lejk, в.-луж. lik, чэш. lejík, lejček, славен. lȋj, lijec, серб.-харв. чакаўск. лиј, леј, істрыйск. ли̏јак, lȉjevak ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. lějь, lějьkъ — спачатку як nomen agentis, а пазней nomen instrumenti (параўн. іншыя ўтварэнні з тым жа коранем: каш. ledłoлейка’, в.-луж. lijidło ’адліўка’, рус. лия́ло ’адлівачная форма’). Утворана ад леяць (гл.), якое з прасл. lějati (Слаўскі, 4, 119–120).

Ле́йка2 ’вылівак’ (стаўб., Нар. сл.; карэліц., З нар. сл.). Відавочна, паходзіць з е́як < *левак < вылівак; другая частка слова ‑йка — у выніку кантамінацыі з лексемай яйка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лейка К. Т. 1/270; 6/295; 12/548, 550

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

паліва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Тое, што і лейка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

watering can [ˈwɔ:trɪŋkæn] n. ле́йка, паліва́чка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паліва́чка ж., разг. (сосуд для поливки растений) ле́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

funnel [ˈfʌnl] n.

1. ле́йка

2. BrE труба́ (парахода)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lejek

м. лейка; палівачка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Sprtzkanne f -, -n ле́йка, паліва́чка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

воро́нка

1. ле́йка, -кі ж.;

2. воен. варо́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sprinkler [ˈsprɪŋklə] n. распы́рсквальнік, пульверыза́тар, спры́нклер; ле́йка;

a street sprinkler палі́вачная машы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)