skinąć

зак. кіўнуць;

skinąć głową — кіўнуць галавой;

skinąć ręką — а) кіўнуць рукой;

махнуць рукой (падаць знак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым.

Кіўнуць некалькі разоў. Задумаўся дзед і сам сабе паківаў галавою — цікавыя бываюць на свеце праявы. Колас.

•••

Паківаць пальцам — пагразіць каму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.

2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nod2 [nɒd] v.

1. ківа́ць (галавой);

nod one’s head ківа́ць галаво́й;

nod a greeting віта́цца кіўко́м (галавы́);

nod assent сцвярджа́льна кіўну́ць галаво́й

2. то́ркаць но́сам, драма́ць

nod off [ˌnɒdˈɒf] phr. v. infml то́ркаць но́сам, драма́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ncker m -s, -

1) ківо́к (галавой);

mit inem krzen ~ grüßen злёгку кіўну́ць галаво́й у прывіта́нне

2) разм. каро́ткі сон

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Патака́ць1 ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н., патураць каму-н.’ (ТСБМ), пат́акнуцькіўнуць сцвярджальна’ (Яруш.), пата́каваць ’згаджацца’ (КЭС, лаг.), патако́ўнік ’патуральнік’ (Нас.), пата́чка ’паблажка’ (ТСБМ). Укр. пота́катися ’згаварыцца’, потака́йло, потака́ч ’той, хто паддаквае’, пота́кувати ’паддакваць’; рус. пота́ка́ть ’патураць’, потака ’прытворства, прыкідванне’, ст.-рус. потаков(ь)никъ ’уступчывы, падатлівы’, польск. potakiwać, potakać, potaknąć ’патакаць’, чэш. potakací slovo ’слова, якімі мы пацвярджаем’. Утворана ад сцвярджальнай часціцы так (такъ, тако) пры дапамозе прыстаўкі па‑ (< прасл. po‑) (Праабражэнскі, 2, 115; Фасмер, 3, 343; Варш. сл., 4, 801).

Патака́ць2 ’ткаць іншым матэрыялам’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, з падтыка́ць < падаткнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kiwnąć

зак.

1. кіўнуць;

2. хістануць, гайдануць;

3. падмануць, ашукаць, звесці;

nie kiwnąć palcem — і пальцам не паварушыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

колебну́ть сов. и однокр.

1. калыхну́ць, скалыхну́ць, гайдану́ць, варухну́ць, зварухну́ць;

2. хісну́ць, хістану́ць, калыўну́ць, скалыўну́ць, кіўну́ць, крану́ць, варухну́ць, зварухну́ць;

3. вагану́ць, зыбану́ць, зыбну́ць; см. колеба́ть 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покачну́ть сов.

1. калыхну́ць, скалыхну́ць, гайдану́ць; гушкану́ць;

2. хістану́ць, хісну́ць, калыхну́ць, калыўну́ць;

3. вагану́ць, зыбану́ць, зыбну́ць;

4. кіўну́ць; крутну́ць;

5. калыхну́ць, махну́ць; см. покача́тьI 1—5;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страпяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. чым. Парывісты рухам страсянуць, кіўнуць (галавою, валасамі і пад.). [Мукашык] страпянуў галавою, жадаючы развеяць страшны малюнак. Дамашэвіч. // што. Страсянуць, ачышчаючы ад пылу і пад., разраўнаваць. І, ужо бегучы, дзяўчына зняла з галавы .. стракатую касынку, страпянула яе і трошкі занепакоілася. Кулакоўскі. // без дап. Раптоўна ўздрыгнуць. [Алесь] страпянуў і, увесь перапалоханы і збянтэжаны, адскочыў ад пана Ліцвінскага. Адамчык.

2. чым. Расправіць (пра крылы). Сарока памылася, страпянула крыламі, паправіла дзюбкай пёркі і дзеўбанула хлеб. Пальчэўскі. Дзяцел зірнуў уніз, страпянуў крыламі і неўзабаве знік у гушчары. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)