вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Клічаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г.п.Кіраўск, 105 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 945 ж., 413 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦАВА СЛАБАДА́,
вёска ў Казуліцкім с/с Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПнЗ ад г.п.Кіраўск, 93 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Бярэзіна. 523 ж., 303 двары (2000). Цагельны і 3 асфальтавыя з-ды. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. У Вял.Айч. вайну партызаны разграмілі ў вёсцы ням.-фаш. гарнізон (гл.Пацаваслабодскі бой 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БАСНА,
вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., за 10 км на У ад г.п.Кіраўск, каля вёсак Лешчанка, Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана на р.Добасна ў 1969. У 1974—81 рэканструявана. Пл. 1,68 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,9 млн.м³. Берагі выш. да 2 м, пад ворывам і хмызняком. Дно выслана торфам і пяском. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п.Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нялёгкая (нілёхкая) ’нячыстая сіла’ (кіраўск., Нар. сл.), ’непераадоленая, шкодная сіла; злы лёс, д’ябальская сіла’ (Нас.). Табуізацыя на базе нялёгкі ’які цяжка перанесці’ (Нас.), гл. лёгкі; параўн. нячыстая < нячыстая сіла, някрытая ’тс’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МУ́РМАНСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на ПнЗеўрап. часткі Рас. Федэрацыі. Займае Кольскі п-аў і прылеглыя ўчасткі мацерыка. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Мяжуе на З з Нарвегіяй і Фінляндыяй. Утворана 28.5.1938. Пл. 144,9 тыс.км². Нас. 1051 тыс.чал. (1997), гарадскога 91,8%. Цэнтр — г.Мурманск. Найб. гарады: Апатыты, Манчагорск, Севераморск, Кандалакша, Кіраўск. Прыроду гл. ў арт.Кольскі паўвостраў. Гал. галіны прам-сці — горназдабыўная, каляровая металургія, рыбная. Здабыча жал. (Аленягорск, Коўдар), апатыта-нефелінавых (Хібіны), медна-нікелевых (Печангскі р-н) руд, вермікуліту, мускавіту, пегматыту і інш.Вытв-сць першаснага алюмінію, рафінаванай медзі, нікелю. Лоўля рыбы і здабыча морапрадуктаў. Вытв-сць электраэнергіі на Кольскай АЭС, каскадах ГЭС (на рэках Ніва, Тулома, Паз, Коўда, Вароніна), ЦЭЦ, ДРЭС, Кіслагубскай прыліўнай эл. станцыі. Развіта хім. (апатытавы канцэнтрат, серная к-та), чорная металургія (жалезарудны канцэнтрат), маш.-буд., у т. л. суднабудаванне і суднарамонт, харч., лёгкая, дрэваапр.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (малочна-мяснога кірунку), паўн. аленяў, птушак, свіней. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 0,1% тэрыторыі. Вырошчваюць марозаўстойлівыя і скараспелыя гатункі бульбы, агародніны, кармавых культур. Развіта цяплічная гаспадарка. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі, паветраны. Даўж. чыгунак 903 км, аўтадарог 2,3 тыс.км. Гал. чыгунка Мурманск—Санкт-Пецярбург з адгалінаваннямі на Кіраўск, Коўдар, Алакурты і чыгунка Мурманск—Нікель з адгалінаваннем на Лінахамары. Асн. марскі порт — г. Мурманск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́,
рака ў Беларусі, у Кіраўскім, Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл. і Жлобінскім, Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1230 км² у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Пойма (у вярхоўі асушаная і разараная) шыр. ад 0,5 да 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1—3 м, у ніжнім цячэнні нізкія. Асн. прытокі: Рылейка, Беліца, Вял. Вязанка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с, 52% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п.Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́бірка ’кошычак для збору ягад, звычайна з кары’ (докш., Янк. Мат., лунін., Шатал., кіраўск., Нар. сл.), набірак (глуск., бабр., Янк. 1), набірок (палеск., З нар. сл.), набірацца (докш., Янк. Мат.), набірушка (палеск., З нар. сл.); рус.набирка, набирок, набирушка. Ад набіриць, браць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́бнячка ’выязныя сані’ (ігн., Сл. ПЗБ), польск.сейненск.łubńa ’размаляваны сундук з дошак з лаўкамі, які накладваюць на сані ў час урачыстых паездак’, рус. (ЛітССР) лу́бни ’тс’, лубня́ ’сані са спінкай’ (Сцяшк. Сл.), ярасл., кіраўск., перм.лубя́нки ’сані, пакрытыя лубам’. Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 675), Зданцэвіча (LP, 8, 1960, 344) і Лаўчутэ (Liet. term, 155), — гэта запазычанне з літ.lúbnios ’рабочыя сані, развалы’.