Саладу́ха ’салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі, кулага, раўгеня’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сцяшк. МГ, Шн. 3, Малчанава, Мат. культ., Жд. 1, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. сл.), ’раствор, у які апускаюць посуд пасля абпальвання’ (Жд. 1). Рус., укр. солоду́ха ’тс’. Да саладзіць (гл. салодкі) з суф. ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́шчына, рашчы́на, рошчы́на, рошчэ́на ’рошчына для хлеба, негустое цеста на дрожджах або з закваскай, якое пасля замешваюць’, ’цэментны, будаўнічы раствор’ (ТСБМ, Сержп., Рам. 8, ТС; ЛА, 4; Сл. Брэс., Байк. і Некр.), ’маладое цеста’ (Сцяшк.), ’кулага (страва)’ (Сл. Брэс.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Да расчыняць (< прасл. *orz‑činjati < *činiti > бел. чыні́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́шакулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куле́ш ’рэдкая мучная каша’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Шн., Серб., Бяльк., Федар. Рук., Мат. АС, Малч., Мядзв., Вешт., Грыг., Гарэц., ТС, Касп.). Укр. куліш, рус. кулеш ’тс’, балг. куляша ’від кашы’, серб.-харв. ку̀леш ’мамалыга’, польск. kulesz ’каша з кукурузнай мукі’, славац. kuľaša ’тс’. Мадэль словаўтварэння даволі празрыстая: *kulexъ > kulešь, як lem‑exъ > lemešь (SP, 1, 72, 77). Да kuliti, kuljati (гл. куляць1). Параўн. кулага (гл.). Іншая версія: да венг. köles ’проса’ (Якабсон, Slavic Word, 2, 1955, 612), параўн. Трубачоў, Slavia, 29, 1960, 9.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

былы́, ‑ая, ‑ое.

1. Мінулы, прошлы. У народных песнях і паданнях расказваецца аб цяжкім лёсе дзяўчыны ў былыя часы. Ярош. Можа, ты пра былое жыццё сваё, браце, раскажаш? Танк. // у знач. наз. было́е, ‑ога, н. Мінулыя часы, падзеі; усё, што было раней, прошлае. Малюнкі далёкага былога набліжаліся, ажывалі, стаялі перад вачамі. Мележ. Фотаздымак.. Сваёю Рукою на ім Напісала яна [Алеся]: «На ўспамін аб былым». Куляшоў. Ды прашу, што мінула, Прайшло, не вяртай — Для былога няма павароту. Тарас. // Які быў раней, ранейшы. Шэрыя дзедавы вочы яшчэ захавалі сваю былую зоркасць. Колас. То нікла дойна, то ўзлятала ў высь начную да нябёс, і нам яна апавядала пра лёс былы і новы лёс. А. Вольскі.

2. Які страціў ранейшае становішча або прызначэнне. На месцы былой пусткі вырас дом. □ Кулага Мацвей — былы вучань Міхаіла Дзям’янавіча. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)