Куко́ль1 ’травяністая расліна сямейства гваздзіковых, Agrostemma L.’ (ТСБМ, Кіс., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мал., Яруш., Сцяшк.). Укр.кукіль, рус.куколь, балг.къкъл, серб.-харв.ку́кољ, славен.kókolj, польск.kąkol, чэш.konkol, славац.kúkoľ, в.-луж.kukel, н.-луж.kukel, палаб.kǫchüol. Прасл.kǫkolь адпавядае літ.kañkalas ’званочак’ (літ.kañkalijos), ’званочак (кветка)’ (Бернекер, 539; Махэк, Recherches, 71). Расліна названа так па кветках, якія маюць форму званочкаў. Больш новая этымалогія Махэка (Jména rostl., 77) вельмі ненадзейная (kǫkol‑ < kolkol‑ < *lolkol‑: ням.Lolch ’кукаль’); ст.-в.-ням.lolli запазычана з лац.lolium, а канцавы зычны ўзнік з йота ў с.-в.-ням.lulche, таму сувязі з kǫkolъ няма (параўн. Клюге, 445).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гу́галь, ‑ю, м.
Абл.Куколь. Трыпутнікам, гугалем і мышыным гарошкам парасла высокая мяжа.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зязю́ля, -і, мн. -і, -зю́ль, ж.
Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды.
|| прым.зязю́лін, -а, -ы.
З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тугаль ‘куколь звычайны, Agrostemma githago L.’ (Кіс.). Параўн. гугаль, куколь (гл.), спарадычны пераход ку > ту ў кушэтка > тушэтка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
corn cockle
Bot.куко́ль -ю m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кукалёвы ’светла-фіялетавы’ (Сцяшк. Сл.). Да куколь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ко́нкуль ’куколь’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск.kąkol ’тс’ (там жа, 2, 499). Запазычанне з польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі.Брыль.І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
археафі́ты
(ад археа- + -фіты)
віды раслін, вядомыя па археалагічных знаходках як пустазелле яшчэ з дагістарычных часоў (напр.куколь, васілёк).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
kąkol, ~u
м.бат.куколь, жыцік (Agrostemma githago L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)