АНДРАЮ́К (Нестар Ільіч) (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-таКСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦККСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫЯ́Н (Іван Якаўлевіч) (27.4.1913, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.1.1970),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл.КПЗБ з 1933. У 1935 сакратар падп. Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акр. к-таў КСМЗБ, чл.ЦККСМЗБ. Дэлегат II (1935) з’езда КПЗБ. У ліст. 1935 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ў 1939 дэп.Нар. сходу. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў партыз. руху на Слонімшчыне, камісар партыз. атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вайны на сав. і гасп. рабоце ў Слоніме.
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1929 на камсам. рабоце ў Гомелі і Гомельскай вобл., заг. аддзела і чл. Бюро ЦК ЛКСМБ. З 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Беластоцкага, Брэсцкага акр. к-таў КСМЗБ, з 1933 чл. Сакратарыята, з 1935 1-ы сакратар ЦККСМЗБ. Адзін з кіраўнікоў Кобрынскага ўзброенага выступлення сялян 1933. У 1937—38 удзельнічаў у нац.-рэв. вайне ў Іспаніі: камісар батальёна імя Палафокса, камандзір роты імя Т.Шаўчэнкі ў складзе інтэрнац. брыгады імя Я.Дамброўскага. Загінуў у баях каля падножжа гор Эстрамадуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕЦ (Іван Васілевіч) (н. 13.1.1908, в. Мольнічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Засл. настаўнік Беларусі (1966). У 1928 сакратар Навагрудскага райкома КПЗБ. З 1928 у СССР, вучыўся на рабфаку пры Горацкай с.-г. акадэміі, у Камуніст. ун-це нац. меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага ў Маскве (1929—32). У маі 1932 вярнуўся ў Зах. Беларусь, у ліп.—снеж. 1932 сакратар ЦККСМЗБ, у 1933 сакратар Беластоцкага, Віленскага акр. к-таў КПЗБ. У сак. 1933 арыштаваны і зняволены ўладамі Польшчы. Са жн. 1936 сакратар Слонімскага, Беластоцкага, Гродзенскага акр. к-таў КСМЗБ. У 1938—39 зноў зняволены ў турму. У Вял.Айч. вайну ў Чырв. Арміі. У 1944—62 на сав. і выкладчыцкай рабоце ў Ляхавіцкім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛО́ЎСКІ (Мікалай Паўлавіч) (парт.псеўд.Сакалоўскі, Алесь, Андрэй, Марцін, Пракоп; 1905, в. Ялоўка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.11.1938),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1922 рабочы на чыгунцы. З 1926 сакратар Смалявіцкага і Капыльскага райкомаў, з 1929 Мінскага акр.к-та ЛКСМБ. З ліп. 1930 на нелегальнай рабоце ў Зах. Беларусі, першы сакратар ЦККСМЗБ, з 1934 чл. Сакратарыята ЦККПЗБ. Удзельнік I з’езда КСМЗБ (1933), П з’езда КПЗБ (1935), IV з’езда Кампартыі Польшчы (1932), VII кангрэса Камінтэрна (1935). На VI кангрэсе КІМ выбраны канд. у чл. Выканкома КІМ, на II з’ездзе КПЗБ — чл.ЦККПЗБ. У крас. 1935 вярнуўся ў Мінск, да канца 1936 на кіруючай рабоце ў прадстаўніцтве ЦККПЗБ у Мінску. 29.12.1937 арыштаваны, 12.4.1938 асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 4.2.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНЧУ́К (Аляксандр Іванавіч) (парт.псеўд.Волкаў, Віктар, Стах; 15.6.1905, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці — 26.11.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую нелегальную партшколу КПЗБ (1934). У 1926—35 сакратар Слонімскага райкома КСМЗБ, чл. Баранавіцкага, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акр. к-таў КПЗБ, інструктар ЦККПЗБ. Адзін з кіраўнікоў Нарачанскіх рыбакоў выступлення 1935. Няраз быў арыштаваны, каля 7 гадоў правёў у турмах. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны ў СССР і засуджаны на 10 гадоў. Рэабілітаваны ў 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ-ЗІ́ЛЬБЕР (Меер Шоламавіч) (23.8.1907, г. Брэст — 7.3.1985),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1924 кіраваў «тэхнікай» (друкарняй) Брэсцкага акругкома КСМЗБ, з 1928 — «цэнтральнай тэхнікай» КПЗБ. Адзін з арганізатараў падп. друкарняў КПЗБ у Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. У 1936 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў (вызвалены ў час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939). З 1941 на гасп. рабоце ва ўсх. абласцях СССР. Аўтар успамінаў «Цэнтральная тэхніка КПЗБ» (у кн. «У суровыя гады падполля», 1958).