адхо́нны, -ая, -ае.

Не круты, спадзісты, пахілы.

А. спуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адло́жысты, -ая, -ае.

Пакаты, адхонны, не круты.

А. бераг рэчкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́ча, -ы, мн. -ы, круч і -аў, ж.

Круты спуск, абрыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́місты, -ая, -ае.

Круты, абрывісты.

С. бераг.

|| наз. стро́містасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́мы, -ая, -ае.

Вельмі круты.

Стромая скала.

|| наз. стро́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́вісты, -ая, -ае.

Круты, з абрывамі.

А. бераг.

|| наз. абры́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Круты бераг, роў, лагчына.

Глыбокі я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́тасць ж. кру́тость; см. круты́ I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зало́м

‘дзеянне; заломленае месца на чым-н.; круты выгіб, паварот чаго-н.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зало́м зало́мы
Р. зало́му зало́маў
Д. зало́му зало́мам
В. зало́м зало́мы
Т. зало́мам зало́мамі
М. зало́ме зало́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

круцізна́, -ы́, ж.

1. гл. круты¹.

2. Крутое месца, абрыў.

Па такой круцізне цяжка падняцца.