Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.
Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.
Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.
Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.
|| прым.дро́бавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АПО́СТРАФ (грэч. apostrophos),
надрадковы значок у выглядзе коскі. Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ. don’t замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (франц. d’Arc) і інш. У бел. графіку ўведзены ў 1920-я г. Выконвае раздзяляльную функцыю перад галоснымі «е», «ё», «ю», «я», «і» пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, і ў сярэдзіне слоў пасля губных «б», «в», «м», «п», «ф», заднеязычных «г», «к», «х», шыпячых «дж», «ж», «ч», «ш», зубных «д», «т» і альвеалярнага «р». У фанет. транскрыпцыі абазначае змякчэнне зычных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hundredth1[ˈhʌndrədθ]n.
1. со́тая ча́стка; (адна́) со́тая
2. апо́шні з се́рыі, яка́я склада́ецца са ста прадме́таў
3.math. другі́ знак пасля́ко́скі (у дзесятковых дробах)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ка́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Рмн. ‑сак; ж.
Галаўны ўбор, звычайна металічны, у выглядзе шлема (у ваенных, пажарнікаў і інш.). Салдацкая каска. □ Коскі, як на байцах-героях, Што не зналі да ворага ласкі, Самы мірны, аднак, па настроях Салігорскі народ у касках!Лойка.
[Фр. casque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕСЯТКО́ВЫ ДРОБ,
дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10. Звычайна запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай (часам кропкай) столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку, напр., 785/10 = 78,5; 4/100 = 0,04. У Еўропе Дз.д. увёў нідэрл. вучоны С.Стэвін (1584), у Расіі — Л.П.Магніцкі (1703).
Пры такім запісе Дз.д. лічбы злева ад коскі азначаюць цэлую частку дробу. Звычайны дроб, назоўнік якога мае здабытак ступеней лікаў 2 і 5, можна пераўтварыць у канечны Дз.д. (напр., 1/5 = 0,2), а калі ёсць і інш множнікі — у бясконцы перыядычны (8/15 = 0,53333...). Ірацыянальныя лікі запісваюцца бясконцымі неперыядычнымі Дз.д. (π = 3,1415926...).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНО́РКА,
парода курэй яечнага кірунку. Выведзена ў Іспаніі (в-аў Менорка, адсюль назва). Разнавіднасці: чорная (крыху буйнейшая) і белая. Пашыраны М. англ., амер. і ням. тыпаў. Гадуюць пераважна ў міжземнаморскіх краінах, на Беларусі — аматары.
Тулава і шыя падоўжаныя, спіна прамая, грудзі шырокія, глыбокія. Галава сярэдніх памераў, грэбень ліста- (у пеўняў прамастойны) або ружападобны; вушныя мочкі белыя. Махавыя і рулявыя пёры моцна развітыя, у пеўняў коскі доўгія. Ногі высокія. У белых М. дзюба і ногі цялеснага колеру, у чорных — чорнага колеру, апярэнне бліскучае, з зялёным адлівам. Сярэдняя маса пеўняў 3—3,5 кг, курэй 2,5—3 кг. Яйцаноскасць 150—180 яец за год. Маса яйца 60—65 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́бус, ‑а, м.
Загадка, у якой слова або фраза, якія трэба разгадаць, падаюцца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар. Рашаць рэбусы.//перан. Пра што‑н. загадкавае, незразумелае. Напіша [бабуля], як проса насыпле: ні коскі, ні кропкі, ды яшчэ такім рэбусам, што каб разабрацца ў ім, трэба добра ўсё ведаць наперад.Ракітны.
[Ад лац. rebus — пры дапамозе рэчаў, прадметаў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЬЮ-ГЭ́МПШЫР,
парода курэй мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў аднайм. штаце ЗША у пач. 20 ст. на аснове высокапрадукцыйных курэй пароды род-айленд. Гадуюць таксама ў Нідэрландах, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, краінах СНД і інш.; на Беларусі — у калекцыях і асабістых гаспадарках.
Маса пеўняў 3,5—3,8 кг, курэй 2,5—2,8 кг. Апярэнне ад светла-чырв. да светла-карычневага, на шыі з залаціста-жоўтымі пёрамі. махавыя пёры больш цёмныя. хвост і коскі чорныя. Ногі і дзюба жоўтыя. Тулава падоўжанае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Касцяк моцны. Шыя прамая. Галава шырокая, прадаўгаватая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем і чырв. вушнымі мочкамі. Крылы і хвост невялікія. Яйцаноскасць 180—200 яец за год (сярэдняя маса яйца 58—59 г). Хутка растуць. Жыццяздольнасць высокая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́ СВО́ЙСКАЯ,
парнакапытная жвачная жывёла сям. пустарогіх. Адна з першых прыручаных чалавекам жывёл. Аб’ект козагадоўлі. Паходзіць ад дзікіх безааравых і вінтарогіх казлоў, а таксама вымерлага віду Capra prisca. Мяса К.с. пажыўнасцю блізкае да бараніны, малако — каштоўны дыетычны прадукт, пух і шкуры выкарыстоўваюць у гарбарнай і трыкат. вытв-сці. На Беларусі К.с. гадуюць аматары. Найб. пашыраны пароды: малочныя — горкаўская, зааненская; пуховыя — арэнбургская, горнаалтайская, прыдонская; шэрсныя — ангорская, савецкая шэрсная.
Масць разнастайная, найчасцей светлых адценняў. Шэрснае покрыва ў коз шэрсных парод складаецца з аднародных валокнаў, якія ўтвараюць коскідаўж. 15—18 см, у пуховых і малочных — з восцяў і пуху. Настрыг воўны 3—6 кг, начос пуху з пуховых коз да 0,5 кг. Пладавітасць 1—2, зрэдку да 5 казлянят. Маса дарослых казлоў 60—65, матак — 40 кг. Сярэдні ўдой малочных парод 450—500 кг, тлустасць малака 3,8—4,5%.