накарэ́ць, ‑эе; зак.

Разм. Засохнуўшы, утварыць корку. На вачах у кабылы накарэў гной. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

Рукі закарэлі ад гразі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, ператварыцца ў корку.

Кроў закарэла.

|| незак. зака́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЭКЗАДЭ́РМА (ад экза... + дэрма),

вонкавы адна- ці мнагарадны слой шчыльна зведзеных клетак першаснай кары кораня. Выконвае покрыўную функцыю пасля адмірання каранёвых валаскоў. У адрозненне ад корку клеткі Э. доўга застаюцца жывымі і, магчыма, іх сценкі захоўваюць пранікальнасць.

т. 18, кн. 1, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАРКАВЕ́ННЕ,

працэс адкладання тлушчападобнага рэчыва суберыну ў абалонках клетак шматгадовых раслін. Характэрна для клетак покрыўных тканак — экзадэрмы і корку, якія ахоўваюць унутр. тканкі кораня і сцябла ад страты вільгаці і ваганняў т-ры. Корак не дае раслінам высыхаць і ахоўвае жывыя клеткі, спрыяе загойванню ран.

т. 1, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕЛАГЕ́Н (ад грэч. phellos корак + ...ген), коркавы камбій,

другасная ўтваральная тканка раслін. Ф. і яго вытворныя складаюць перыдэрму. Мае слой вакуалізаваных танкасценных парэнхімных клетак, якія дзеляцца і адкладваюць звонку клеткі корку, унутр — феладэрмы (унутр. слой перыдэрмы). У другаснай флаэме (лубе) дрэўных раслін Ф. утварае вонкавую ч. кары.

т. 16, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЛЬ (Boole) Джордж (2.11.1815, г. Лінкальн, Вялікабрытанія — 8.12.1864),

англійскі матэматык і логік; заснавальнік матэм. логікі. Праф. матэматыкі (1849) Куінс-каледжа ў Корку (Ірландыя). Спец. матэматычнай адукацыі не меў. У працах «Матэматычны аналіз логікі» (1847), «Логікавае злічэнне» (1848), «Даследаванне законаў мыслення» (1854) распрацаваў алгебру логікі. Імем Буля названы асобныя алг. сістэмы — булевы алгебры.

т. 3, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕРЭ́С-ДЭ-ЛА-ФРАНТЭ́РА (Jerez de la Frontera),

горад на Пд Іспаніі, на р. Гуадалетэ, у аўт. вобл. Андалусія. 183 тыс. ж. (1993). Чыг. вузел. Буйны цэнтр вінаробства (вядомы віном «Херэс») і конегадоўлі. Прам-сць: плодакансервавая, шкляная, тэкст., апрацоўка корку, вытв-сць бочак для віна. Арх. помнікі 13—17 ст., у т. л. арабскі замак Алькасар.

т. 17, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫДЭ́РМА (ад перы... + дэрма),

другасная покрыўная тканка сцёблаў і каранёў шматгадовых (радзей аднагадовых) раслін. Складаецца з корку (фелемы), феладэрмы (унутр. слоя П.) і фелагену (часам адсутнічае, напр., у відаў паслёну). Клеткі П. паветра- і воданепранікальныя, газаабмен і выпарэнне адбываюцца праз чачавічкі. У органах раслін звычайна ўтвараецца некалькі разоў. З цягам часу вонкавыя П. і тканкі, што знаходзяцца паміж імі, адміраюць і ўтвараюць корак.

т. 12, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зацвярдзелы верхні слой чаго‑н. Ледзяная корка. □ Цяпер ужо не адзін Алесь шнураваў па снезе, ломячы шчыльную корку шарону. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КО́РКАВЫ ДУБ (Quercus suber),

кветкавая расліна сям. букавых. Пашыраны ў прыморскім поясе (на выш. да 400—500 м) Зах. Міжземнамор’я. Культывуецца на Пд Еўропы, Каўказе, у Кітаі.

Вечназялёныя дрэвы выш. да 20 м, дыяметр ствала каля 1 м. Карані глыбокія, стрыжнёвыя. Лісце зубчастае або суцэльнакрайняе, знізу шэрае, апушанае. Тычынкавыя кветкі ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. На 3—5-ы год ствол і буйныя галіны пакрываюцца коркам. Спеласць корку настае на 15—20-ы год. Выкарыстоўваюць у прам-сці.

Галінка коркавага дуба.

т. 8, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)