1. Які мае адносіны да кобальту, змяшчае ў сабе кобальт. Кобальтавая руда. Кобальтавая сталь.
2. Колеру кобальту; цёмна-сіні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kóbaltn -s хім.ко́бальт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kobalt, ~u
м.хім.кобальт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СІКАТЫ́ВЫ (ад позналац. siccativus які высушвае),
рэчывы, што паскараюць высыханне лакафарбавых матэрыялаў, якія маюць алеі (пакосты, алейныя лакі, алейныя фарбы, алкідныя і інш. смолы) Паводле механізму дзеяння з’яўляюцца каталізатарамі акісляльнай полімерызацыі астаткаў ненасычаных тлустых кіслот алею. Уплываюць таксама на якасць лакафарбавых пакрыццяў: паляпшаюць іх мех. і ахоўныя ўласцівасці, павялічваюць гідрафобнасць і каразійную ўстойлівасць.
Найб. пашыраныя С. — солі монакарбонавых кіслот (мылы) пераходных (кобальт, марганец, цынк і інш.) і непераходных (свінец, кальцый) металаў, растваральныя ў алеях і арган. растваральніках, нерастваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць мылы пераважна 2-этылгексанавай, 2-этылгептанавай, нафтэнавых і сінт. тлустых кіслот, а таксама насычаных кіслот алеяў, талавага масла (солі талаты), каніфолі (рызінаты). У прам-сці С. вырабляюць у выглядзе раствораў у уайт-спірыце, ізапрапаноле і інш. лятучых арган. растваральніках, часам у выглядзе пастаў і парашкоў. У лакафарбавыя матэрыялы звычайна дадаюць сумесі С., якія маюць іоны розных металаў; пашыраны сістэмы кобальт — свінец, кобальт — цынк, свінец — марганец — кобальт і інш.; падбор камбінацый металаў вызначаецца іх сінергетычным дзеяннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ (ад грэч. sidēros жалеза + phileō люблю),
група хім. элементаў з іонамі пераходнага тыпу. Да іх належаць элементы (пераважна VIII групы перыядычнай сістэмы), жалеза, кобальт, нікель, рутэній, родый, паладый, осмій, ірыдый, тытан, малібдэн, рэній. Вылучаны В.М.Гольдшмітам у 1924 як група элементаў, што складаюць ядры планет. Пры звычайных умовах С.э. ферамагнітныя або парамагнітныя. У прыродзе трапляюцца ў самародным выглядзе (плаціна самародная, осмісты ірыдый), утвараюць злучэнні з серай і мыш’яком (напр., сульфіды і арсеніды жалеза, кобальту, нікелю), з кіслародам (напр., магнетыт, гематыт, ліманіт) і інш. элементамі. У зямной кары найб. пашыраны жалеза (4,65%), менш — кобальт (1,8∙10−3%) і нікель (5,8∙10−3%). Багатыя С.э. і жалезныя метэарыты (да 80—90% жалеза, 6—18% нікелю, 0,5—1% кобальту і інш.), у меншай колькасці каменныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́КЕН-ХІЛ (Broken Hill),
поліметалічнае радовішча ў Аўстраліі, унікальнае па колькасці свінцу і цынку. Адкрыта і распрацоўваецца з 1883. Складзена з кварц-палевашпатавых гнейсаў, крышт. сланцаў, кварцытаў, амфібалітаў ніжнепратэразойскага ўзросту. Гал. рудныя мінералы галеніт і сфалерыт, ёсць таксама халькапірыт, арсенапірыт, самароднае серабро і інш. Здабываюць свінец, цынк, серабро, кадмій, як спадарожныя — золата, медзь, сурму, кобальт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДБЕРЫ (Sudbury),
горад на У Канады, у прав. Антарыо. Засн. ў 1883. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр буйнога медна-нікелевага радовішча Садберы (распрацоўваецца з 1889). Здабываюць таксама кобальт, плаціноіды, серабро, золата, селен і тэлур. У горадзе — з-ды каляровай металургіі і хім. прам-сці. Ун-т.