Плячы́ца, плечыца ’сустаў у плячы’ (ТС), ’месца стыку пярэдняй і задняй частак вопраткі’ (Сцяшк. МГ). У выніку кантамінацыі лексем плячо і ключыца. Аналагічна ўкр. плечиці ’плечы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРНАКАПЫ́ТНЫЯ (Artiodactyla),

атрад млекакормячых; 2 падатр.: няжвачныя (сям. свіных, пекарыевых, бегемотавых) і жвачныя. Больш за 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. На Беларусі — алень высакародны, дзік, еўрапейскія зубр і казуля, лось, а таксама с.-г. жывёлы — свінні, авечкі, козы, буйн. раг. жывёла. Дзікія П. — аб’екты палявання і промыслу. У Чырв. кнізе Беларусі — 1 від (зубр). У Чырв. кнізе МСАП 21 від.

У большасці П. добра развіта валасяное покрыва, ногі прыстасаваны для хуткага бегу, маюць 2—4 пальцы з рагавымі чахламі — капытамі (найб. развіты 3-і і 4-ы пальцы), ключыца адсутнічае. Расліннаедныя, дзік — усёедны. Характэрны палавы дымарфізм. Палігамы. Нараджаюць 1—2 (да 8) дзіцяняці.

П.​Р.​Козла.

т. 12, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лы́каўка1 ’лясная птушка, якая выдае гук «лык-лык»’ (Гарэц.). Гукапераймальнае.

Лы́каўка2ключыца’ ў сказе: Схуднеў, што аж лыкаўкі выперліся (Бяльк.). Няясна. Параўн. польск. łykawka ’кадык’, якое з łykawy ’які глытае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́лька1 ’грудзі’ (Растарг., Юрч., Янук., Касп.), ’ключыца’ (Мат. Маг.), пелькі ’каўнер’ (Касп.), ’грудзіна, грудная косць’, ’грудная частка ялавічыны’ (Нас., Нас. Сб.), пелькавае мяса ’тс’ (Нас.), маюць непасрэдны працяг на рус. тэрыторыі: пе́лька, пе́лька ’частка адзення, якое закрывае грудзі’, пело ’пярэдняя частка кашулі, што закрывае грудзі’, ’жаночыя грудзі’, пели́ть ’пакрываць, прыкрываць’ — якія можна генетычна атаясаміць з дадзенымі ўграфінскіх моў з агульным значэннем ’верх, тое, што пакрывае’, параўн. вепск. pälʼiné ’верх, верхні бок’, pälʼdʼa, pälʼda ’нацягваць на што-н.’, pälętʼi ’адзін на адным’, pel ’вяршняк, вушак’, удм. pel ’вуха’, эст. peale panema, pealistama ’пакрыць’. Цікавым будзе таксама і семантычны пераход: вепск. ŕind ’грудзі’ і ’каўнер адзення’.

Пе́лька2 ’уваход у жак або ў кош’ (ТС), рус. дыял. пе́лька ’пятля, палонка’, укр. пе́лька ’глотка’. У выніку семантычнага пераносу з пель (гл.) (Талстой, Этимология–1967, 148–149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)