Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Клу́мпы ’драўляны абутак на драўлянай падэшве’ (Сл. паўн.-зах.)., Балтызм. Параўн. літ.klumpės ’тс’ (там жа, 2, 480). Гл. клумбы, клембы. Бел.клумпы, клумбы, клёмбы, польск.klumpte, kłompie ’тс’, рус.пск.клумба ’тс’ лічацца балтызмамі. У якасці крыніцы прыводзяцца літ.klumpė, klumpis, kliimbė, klumbis ’чаравік на драўлянай падэшве або цалкам драўляны’, лат.klumpąs ’тс’ (Зданцэвіч, LP, 8,∼342; Урбуціс, Baltistica, V (I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 30–31). Аб паходжанні балтыйскіх форм гл. Фрэнкель, 275; Тапароў, K–L, 78–79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клу́мба, ‑ы, ж.
Градка для кветак у выглядзе якой‑н. замкнутай фігуры. Хлапчукі капалі зямлю і насілі перагной, а дзяўчаты афармлялі клумбы, садзілі кветкавую расаду.Васілевіч.Перад домам быў палісаднік з клумбамі кветак, з маленькім фантанам.Шамякін.
[Ад англ. clump — група (дрэў).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРДЗЮ́Р (франц. bordure ад bord край),
1) крывыя або прамыя палосы, якія абрамляюць малюнак, тэкст і інш. 2) У дарожным будаўніцтве — вузкія палосы (бартавыя камяні, пліты), якія аддзяляюць праезную частку дарогі ад абочын, тратуараў і інш. 3) У дэкаратыўным садаводстве — паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў, дарожак для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый. Бывае просты — пасадка шыр. 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку, і складаны — шыр. 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін. Для бардзюраў выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя нізкарослыя (сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус і інш.), сярэднярослыя (касачы, астыльба гібрыдная, флёксы, самшыт вечназялёны і інш.), высакарослыя (дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і інш.) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзёран, ‑рну, м.
Верхні слой глебы, густа пераплецены карэннем травы. [Зямля] была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэнні цэлы пласт дзёрну.Курто.//зб. Выразаныя з гэтага слоя кавалкі, якімі ўмацоуваюць адхоны, схілы і пад. А перад лаўкамі клапатлівай садоўніцкай рукой пароблены клумбы, абкладзеныя зялёным дзёрнам.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрэзаць усё, многае. Пазразаць кветкі з клумбы.// Зняць няроўнасці ўсюды, у многіх месцах. [Донька:] — Чатырох гектараў хмызняку як і не было! Купіны таксама пазразалі.Паслядовіч.//перан.Разм. Скараціць памеры ўсяго, многага. Пазразаць ліміты.
2.перан.Разм. Праваліць на экзамене ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампартыме́нт
(фр. compartiment)
1) кампазіцыйны элемент садовай клумбы;
2) біял. аддзел (адсек) клеткі, які адасабляецца ад яе астатняй часткі пранікальнай мембранай і характарызуецца спецыфічнымі марфалагічнымі ці біяхімічнымі ўласцівасцямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі...Сачанка.У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., што.
Расставіць значкі, зрабіць меткі на чым‑н. з мэтай раздзелу, размеркавання і пад.; абазначыць, намеціць знакамі. Зноў загаманілі, закрычалі мужчыны. Нарэшце, размецілі шнуры, пачалі цягнуць ну маркі.Асіпенка.На вялікім перапынку Іван Сямёнавіч паклікаў вучняў на двор, каб разам размеціць, дзе зрабіць клумбы, а дзе распланаваць спартыўную пляцоўку.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Пасадзіць прымусова — усіх, многіх куды‑н.
3.зашто. Разм. Прымусіць займацца чым‑н. усіх, многіх. Пазасаджваць дзяцей за ўрокі.
4.Разм. Засунуць, уткнуць куды‑н. усё, многае. Каб не забыць, [шафёр] пазасаджваў канверты перад сабой за ветравое шкло і выруліў машыну на дарогу.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)