патурбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго (што).

Прычыніць некаторы клопат, неспакой, турботы каму-н.

Дазвольце вас п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; незак.

1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца.

Н. перад дакладам.

2. Праяўляць клопат, турбавацца.

Н. за сына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патурбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

Праявіць турботу, клопат у адносінах да каго-, чаго-н.

П., каб дзяцей добра накармілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

harassment [ˈhærəsmənt, həˈræsmənt] n. турбо́та, кло́пат

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заклапо́чаны, -ая, -ае.

Ахоплены клопатам, турботай, які выражае клопат, турботу.

Заклапочаная жанчына.

З. выгляд.

Заклапочана (прысл.) пазіраць па баках.

|| наз. заклапо́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́за, -ы, ж.

1. Непрыемны абавязак, лішні клопат, турбота.

Узваліць абузу на чалавека.

2. Той (тое), хто (што) абцяжарвае каго-, што-н.

Лішнія рэчы — а. ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

solicitude [səˈlɪsɪtju:d] n. fml (for) кло́пат, руплі́васць, заклапо́чанасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

до́гляд, -у, М -дзе, м.

1. Клопат (у 2 знач.) аб кім-, чым-н.

Д. хворага.

Д. жывёлы.

Д. пасеваў.

2. Нагляд (у 2 знач.) за кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. Праяўляць клопат, трыво́жыцца аб кім-, чым-н.

Т. за дзяцей.

Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца.

Не турбуйся, усё будзе добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турба́цыя

(польск. turbacja, ад лац. turbatio)

турбота, клопат.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)