лакуна́рый

(лац. lacunar, ад lacuna = паглыбленне)

тое, што і кесон 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

касе́та, ‑ы, ДМ ‑сеце, ж.

1. Святлонепранікальны футляр для прадухілення засвечвання святлоадчувальных матэрыялаў (плёнак, пласцінак і пад.) пры фота- і кіназдымках. // Плоская каробка, у якой размяшчаецца магнітная магнітафонная лента.

2. Прыстасаванне для скідання бомб.

3. Тое, што і кесон (у 3 знач.).

[Ад фр. cassette — скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґісо́ны ’цэментныя трубы для студні’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне. Першакрыніцай з’яўляецца франц. caissonкесон’, якое трапіла ў гаворку праз рус. кессо́н, польск. keson. Форма ґісо́ны адлюстроўвае азванчэнне пачатковага к‑ > ґ‑, што нярэдка назіраецца ў запазычаных словах (пры наяўнасці ў слове аднаго з санантаў: ‑р‑, ‑л‑, ‑м‑ ці ‑н‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАЯ́К,

збудаванне вежавага тыпу, прызначанае для вызначэння месцазнаходжання суднаў і забеспячэння бяспекі плавання. Будуюцца на высунутай у мора ч. берага, у вусцях рэк, на водмелях, скалах, часам устанаўліваюць на якарах (плывучыя М.). Акрамя агульных бываюць М. для ВМФ (у закрытых для плавання раёнах); гідраакустычныя М.-адказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на перыяд баявых дзеянняў і інш.

Абсталёўваюцца святлоаптычнай сістэмай (далёкасць бачнасці святла больш за 10 міль — 18,5 км), акустычнымі і гідраакустычнымі ўстаноўкамі (для падачы сігналаў у тумане, вадзе), радыётэхн. прыстасаваннямі (гл. Радыёмаяк, Радыёлакацыйны маяк), выратавальнымі станцыямі. М. на паветр. лініях, якія забяспечваюць арыентаванне лятальных апаратаў, наз. аэрамаякамі.

Маяк: а — стацыянарны (1 — кесон; 2 — машынная зала, кацельная, акумулятарная, склады; 3 — зала для пераўтваральных агрэгатаў радыёмаяка, гасціная, пральня; 4 — склады, каюты; 5 — кухня, сталовая; 6 — кантора; 7 — пад’ёмны кран для катэра; 8 — кандыцыянер; 9, 11 — вахтавыя памяшканні; 10 — склады; 12 — ліхтарнае збудаванне); б — плывучы.

т. 10, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)