чысцю́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Бездакорна чысты. Чысцюсенькі каўнерык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пристежно́й прышпільны́; (пристёгнутый) прышпі́лены;

пристежно́й воротничо́к прышпільны́ каўне́рык.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разутю́женный вы́прасаваны, адпрасава́ны, разутю́женный воротничо́к вы́прасаваны (адпрасава́ны) каўне́рык;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kołnierzyk

м. каўнерык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

піке́йны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, пашыты з піке ​1. Пікейны каўнерык. Пікейныя коўдры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галуна ​2. Галунны шнур. Галунны каўнерык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкрухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Крыху, злёгку або дадаткова накрухмаліць. Падкрухмаліць каўнерык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blue-collar [ˌblu:ˈkɒlə] n. : a blue-collar worker рабо́чы, «сі́ні каўне́рык»

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

collar [ˈkɒlə] n.

1. каўне́р, каўне́рык

2. ашы́йнік, нашы́йнік, абро́жак

3. хаму́т

4. tech. уту́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КІШАЧНАДЫ́ХАЛЬНЫЯ (Enteropneusta),

клас паўхордавых. Каля 80 відаў. Большасць пашырана ў морах трапічнай зоны, астатнія — у морах умеранай зоны. Жывуць на рознай глыбіні на паверхні дна або ў мяккім муле, мулаватым пяску, на каралавых рыфах. Свабоднарухомыя. Тыповы прадстаўнік К. — баланаглос.

Даўж. ад 3 см да 2,5 м. Цела чэрвепадобнае, мае хабаток, каўнерык і тулава, пакрытае сліззю. Сценкі стрававода ў пярэдняй ч. працяты 2 радамі шчэлепных шчылін (адсюль назва). Кормяцца дробнымі жывёламі, рэшткамі раслін і інш. арган. рэчывамі. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, за выключэннем 1 жывароднага віду (Xenopleura vivipara). Развіццё з метамарфозам. Лічынка (тарнарыя) падобная да лічынак ігласкурых.

Кішачнадыхальныя: 1 — сакаглосус; 2 — гландыцэпс.

т. 8, с. 314

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)