феада́льна-каталі́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
феада́льна-каталі́цкі |
феада́льна-каталі́цкая |
феада́льна-каталі́цкае |
феада́льна-каталі́цкія |
| Р. |
феада́льна-каталі́цкага |
феада́льна-каталі́цкай феада́льна-каталі́цкае |
феада́льна-каталі́цкага |
феада́льна-каталі́цкіх |
| Д. |
феада́льна-каталі́цкаму |
феада́льна-каталі́цкай |
феада́льна-каталі́цкаму |
феада́льна-каталі́цкім |
| В. |
феада́льна-каталі́цкі (неадуш.) феада́льна-каталі́цкага (адуш.) |
феада́льна-каталі́цкую |
феада́льна-каталі́цкае |
феада́льна-каталі́цкія (неадуш.) феада́льна-каталі́цкіх (адуш.) |
| Т. |
феада́льна-каталі́цкім |
феада́льна-каталі́цкай феада́льна-каталі́цкаю |
феада́льна-каталі́цкім |
феада́льна-каталі́цкімі |
| М. |
феада́льна-каталі́цкім |
феада́льна-каталі́цкай |
феада́льна-каталі́цкім |
феада́льна-каталі́цкіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ге́та, нескл., н.
У некаторых краінах: асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.
Негрыцянскае г. (у ЗША). Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме). Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ры́мска-каталі́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ры́мска-каталі́цкі |
ры́мска-каталі́цкая |
ры́мска-каталі́цкае |
ры́мска-каталі́цкія |
| Р. |
ры́мска-каталі́цкага |
ры́мска-каталі́цкай ры́мска-каталі́цкае |
ры́мска-каталі́цкага |
ры́мска-каталі́цкіх |
| Д. |
ры́мска-каталі́цкаму |
ры́мска-каталі́цкай |
ры́мска-каталі́цкаму |
ры́мска-каталі́цкім |
| В. |
ры́мска-каталі́цкі (неадуш.) ры́мска-каталі́цкага (адуш.) |
ры́мска-каталі́цкую |
ры́мска-каталі́цкае |
ры́мска-каталі́цкія (неадуш.) ры́мска-каталі́цкіх (адуш.) |
| Т. |
ры́мска-каталі́цкім |
ры́мска-каталі́цкай ры́мска-каталі́цкаю |
ры́мска-каталі́цкім |
ры́мска-каталі́цкімі |
| М. |
ры́мска-каталі́цкім |
ры́мска-каталі́цкай |
ры́мска-каталі́цкім |
ры́мска-каталі́цкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
О́РДЭН [ад лац. ordo (ordinis) рад, разрад],
1) каталіцкія цэнтралізаваныя манаскія т-вы (з 6 ст.) з пэўнымі статутамі, зацверджанымі папствам (у склад манаскіх О. уваходзяць і духоўна-рыцарскія О.).
2) Назва некат. тайных рэліг.-філас. аб’яднанняў, арг-цый (напр., масонскі О.).
т. 11, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ ПРЫВІЛЕ́Й,
прывілей, абвешчаны вял. кн. ВКЛ Жыгімонтам II Аўгустам 1.7.1564 на сойме ў г. Бельск Падляшскага ваяв. Паводле Бельскага прывілея ўтвараліся выбарныя шляхецкія саслоўныя суды, на месцах суд. органы аддзяляліся ад велікакняжацкай адміністрацыі. Духоўныя суды (каталіцкія і праваслаўныя) захоўваліся. Абвяшчалася роўнасць шляхты перад законам. Нормы Бельскага прывілея ўвайшлі ў Статут Вялікага княства Літоўскага 1566.
т. 3, с. 92
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
базылья́не
(с.-лац. basiliani)
каталіцкія манахі ўсходняга абраду, якія жывуць паводле статута св. Васіля (Базыля) Вялікага (распрацаваны ў 4 ст.); існуюць з ранняга сярэдневякоўя, у канцы 16 ст. арганізаваны ў уніяцкі ордэн.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЬГІ́ЙСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,
буржуазная рэвалюцыя ў бельгійскіх абласцях Нідэрландскага каралеўства. Аб’яднанне Бельгіі з Галандыяй у каралеўства Нідэрланды (паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15) выклікала бельгійска-галандскія эканам., рэліг. і моўныя супярэчнасці. У 1828 бельг. ліберальныя і каталіцкія партыі заключылі часовы саюз і павялі барацьбу за аддзяленне Бельгіі. Ідэя незалежнасці была падтрымана шырокімі масамі. Ліпеньская рэвалюцыя ў Францыі (1830) стала каталізатарам узбр. паўстання ў Бельгіі. Бельгійская рэвалюцыя пачалася 25 жн. ў Бруселі і пашырылася на бельг. правінцыі. У выніку вераснёўскіх баёў амаль уся Бельгія была вызвалена ад галандскіх войскаў. 10.11.1830 бельг. Нац. кангрэс абвясціў незалежнасць Бельгіі.
т. 3, с. 85
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЦТВЫ,
1) рэлігійна-нацыянальныя арг-цыі бел. і ўкр. гар. насельніцтва ў 16—18 ст. Існавалі правасл., уніяцкія, каталіцкія брацтвы. Ствараліся звычайна пры цэрквах, манастырах, касцёлах або парафіях. У іх уваходзілі рамеснікі, купцы, духавенства. Брацтвы займаліся рэліг. дабрачыннай дзейнасцю, распаўсюджваннем рэліг. л-ры. На Беларусі першыя праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў 2-й пал. 16 ст. На пач. 17 ст. існавалі ва ўсіх значных гарадах. Брацтвы будавалі цэрквы, дамы прытулку, дапамагалі збяднелым «братчыкам», сіротам. З канца 16 ст. актыўна змагаліся супраць паланізацыі, акаталічвання, уніі, супраць нац. прыгнёту, абаранялі бел. мову, культуру бел. народа. Вялі культ.-асв. дзейнасць, адкрывалі брацкія школы і брацкія друкарні, адыгралі значную ролю ў пашырэнні і дэмакратызацыі адукацыі, л-ры, мастацтва, кнігадрукавання, школьнага тэатра. Каталіцкія брацтвы спрыялі пашырэнню ў бел. гарадах польск. культуры, утрымлівалі прытулкі, багадзельні і шпіталі, старым і хворым «братам», іх удовам і сіротам выдаваліся пенсіі і інш. Гал. мэтай уніяцкіх брацтваў (узніклі пасля Брэсцкай уніі 1569) была таксама рэліг. дабрачынная і асв. дзейнасць; яны зрабілі значны ўклад у развіццё бел. нац. культуры.
2) У сярэднія вякі брацтвамі наз. аб’яднанні гар. рамеснікаў (часам і сялян).
3) У 17—18 ст. — купецкія арг-цыі ў рамесна-гандл. цэнтрах Беларусі.
Літ.:
Харлампович К. Западнорусские церковные братства и их просветительная деятельность в конце XVI и начале XVII в. Б.м., 1899;
Папков А.А. Братства: Очерк истории западнорус. православных братств. Свято-Троицкая Сергиева Лавра. СПб., 1900;
Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990);
Хольц Л. История христианского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993.
т. 3, с. 254
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 14.12.1925, в. Высокая Грыва Панкрушыхінскага р-на, Рэспубліка Алтай),
бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1956). Творам уласцівы выразнасць лепкі, рухомасць і асіметрыя пластычных аб’ёмаў. Аўтар жанравых («Вышыннікі», 1959; «Рыбакі», 1969), дэкар.-паркавых («Дзеці гуляюць», 1980—81) кампазіцый, псіхалагічных партрэтаў (А.Казей, 1964; Я.Коласа і Я.Купалы, 1982), станковых твораў «Памяць» (1985), «Набат Перамогі» (1995), «Хрыстос-Збавіцель» (1995—97) і інш. Сярод манум. работ скульпт. цыкл «Смутак людскі» (1976) на Паўн. могілках у Мінску, мемарыялы «Спаленая вёска» (1988) на хутары Брыцалавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., «Загінуўшых чакаюць вечна» (1990) ў в. Доры Валожынскага р-на Мінскай вобл. Графічны цыкл «Духоўнасць, Адраджэнне — храмы праваслаўныя і каталіцкія» (1995—97).
Г.А.Фатыхава.
т. 7, с. 579
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУЛЬТУРКА́МПФ»
(ням. Kulturkampf барацьба за культуру),
пашыраная ў гіст. л-ры назва мерапрыемстваў урада О.Бісмарка супраць каталіцкай царквы і яе паліт. партыі Цэнтра, якая выражала сепаратысцкія антыпрускія тэндэнцыі (пераважна на З і ПдЗ Германіі) у 1870-я г. З ініцыятывы Бісмарка былі прыняты і дзейнічалі законы аб забароне святарам весці паліт. агітацыю (1871), пазбаўленні духавенства права нагляду за пач. школамі (1872), дзярж. кантролі за царк. справамі (1873), увядзенні грамадз. шлюбу (1875) і інш. У 1875 у Германіі распушчаны амаль усе каталіцкія ордэны. На польскіх землях імперыі ў ходзе «К.» была ўзмоцнена палітыка германізацыі. Пасля прымірэння Бісмарка з каталіцкім духавенствам у канцы 1870 — пач. 1880-х г. большасць законаў часоў «К.» адменена, акрамя законаў аб грамадз. шлюбе і выгнанні езуітаў.
т. 9, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)