княжени́ка ж., бот. касцяні́цы, -ні́ц мн., ед. касцяні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мамаранкі ’неўрадлівыя ягады’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. паўн., наўг. маму́ра ’ягады касцяніцы, марошкі, абляпіхі’. Уграфінізм. Параўн. фін. maamuurain ’касцяніца’; ‑к‑, магчыма, з памяншальнага суфікса (параўн. эст. mari ’ягады’ — marjake ’ягадка’). Гл. Каліма, 162; Фасмер, 2, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.

2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.

3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kamionka

ж.

1. керамічная гліна;

2. посуд з гліны (фаянсу) для вадкасці;

3. крушня;

4. бат. касцяніцы (Rubus saxatilis L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трая́нка1касцяніцы камяністыя, Rubus saxatilis L.’ (Сцяшк. Сл.). Утворана на базе прасл. *troj‑ěn‑ъ і суф. ‑ъk‑a, параўн. трайнік, гл. Матывацыя: лісты расліны трайчастыя, растуць па тры. Аналагічна з укр. троя́н ‘каляндра, Coriandrum sativum L.’ (ЕСУМ, 5, 653).

Трая́нка2 ‘прадмет, які складаецца з трох аднолькавых частак (напр., траянка арэхаў)’, ‘мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю’, ‘страва з пшанічнай мукі, яек і салодкага малака, у якую мачаюць бліны’ (ТСБМ), трая́нка ці прыварковая ‘страва з пшанічнай мукі ў выглядзе соуса’ (навагр., ст.-дар., ЛА, 2), трая́нка ‘нагрэтае віно з дадаткам чырвонай гліны і каровінага масла, якое даюць парадзіхам пасля боляў перад родамі’ (Нас.), ‘лекавая настойка на зёлках’ (Нас.), ‘з трох студняў ці з трох крыніц вада, якая лічылася лекамі ад розных хвароб’ (Варл.), троя́нка ‘мука для свінняў з жыта, ячменю і аўсу’ (пін., ЛА, 4), ‘лекавы збор з запараных чабрацу, мяты і рамонку як сродак ад крываўкі’ (Арх. Вяр.). Да траян1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каманіца1 ’каманішнік лугавы, Succisa pratensis Moench’ (гродз., смал., маг., Кіс.), лоеў. каменішнік ’тс’ (Мат. Гом.), маг. куманща, куманічнік, каманішнік ’тс’ (Кіс., Мядзв.), маг. каманішнік ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich.’ (Кіс., Інстр. II), маг. каманічнік ’паўночнік палявы, Knautia arv«nsis (L) Coulť (Кіс.), а таксама, відавочна, у песні з Віцебшчыны: «кыманіца зіліная. маладзіца маладая» (Рам. 8). Укр. команиця. комонник, команд, /саманка ’канюшына, дзяцеліна, браткі’, рус. смал. комоница ’каманішнік’, польск. komonica ’рутвіца’, ст.-польск. ’баркун’, ’канюшына’, ’каманішнік’, в.-луж. komonica ’сорт канюшыны’, чэш. komonice. славац. komonica ’баркун’, ’канюшына’, славен. komónjica, komónika, серб.-харв. комољикач комонака, колгоншка, ’палын звычайны, чарнобыль’, ’рамонак’, балг. комоннга ’баркун, шалфеи’, комоннка ’чарнобыль’, ’браткі’. Прасл.⇉komonica//komunika < komonъ ’конь’, параўн. ст.-польск. konik, konicz, а таксама мар. končina і інш. ’канюшына’ = ’конская трава’. Большасць з гэтых траў з’яўляецца кормам або ўжываецца як лякарства для коней (Махэк, Jména, 120). Махэк (там жа) мяркуе, што ўсх.-слав. назвы запазычаны з польск. (гэта пацвярджае геаграфія), а польск. запазычаны са ст.-чэш. komonice (Бернекер, 1, 555; Фасмер, 2, 304–305; Махэк’, 272; Слаўскі, 2, 389–390; агляд іншых, менш пераканаўчых этымалогій гл. яшчэ БЕР, 2, 574, і Трубачоў, Эт. сл., 10, 175–177. Бел. форма з ‑ме‑ утварылася ў выніку народнай этымалогіі (атаясамленне з лексемай камень). Тое ж і ў каланіца’.

Камані́ца2 ’ажына’ (смал., КЭС), каменіца ’касцяніца камяністая, Rubus saxatilis’ (Маш.), камяніцы, камянічкікасцяніцы’ (едьск., нараўл., Мат. Гом.). Рус. комоница. команица, комон ика. команика, куманика. к у маны ха, куманица ’ажына’, ’касцяшка’, ’марошка’, ’чырвоныя парэчкі’, болгар, ’суніцы’, арханг. кумднька ’сорт ажын’, кастрам. команец ’чырвоныя парэчкі’. Бел.-рус. ізалекса. Да komonъ ’конь’, параўн. рус. комонь. кумань ’конь’ > ’конская ягада’ (Фасмер, 2, 414–415). Аналагічна иаводде назваў жывёл утвораны: кобр. мыдвэдыны ’ажына’ (Нар. лекс.), прасл. ežina ’ажына’ < егь ’вожык’, літ. gervuogė ’ажыны’ < gervė ’журавель’ або лісічкі, вавярушкі, ласі — назвы грыбоў.

Камані́ца3, каланіца ’мажная дзяўчына’ (хойн., Мат. Гом.). Укр. комониця ’бясплодная кабыла’, ’бясплодная жанчына’, ’распусніца’, рус. валаг. комоница, команица, комонница ’кабыліца’, ’ялаўка’. Да komonъ ’конь’, параўн. гом. комай ’тс’, свярдл. команина ’кляча’ (Этымалогію гл. Фасмер, 2, 304–305). Бел. лексема — у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)