Сіне́ль ‘шнурок з аксаміцістым ворсам’ (ТСБМ), сена́лька ‘стужка, каснік’ (Сцяшк. Сл.). Праз рус. сине́ль ‘аксамітны махровы шнур’ з франц. chenille ‘тс’, што да народналац. canicula ‘вусень, сабачка’ ад canis ‘сабака’ (Фасмер, 3, 624; ЕСУМ, 5, 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стужка, бант / заплеценая ў касу: каснік; жычка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Плётка1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл. *plet‑ъka ад *plesti > бел. пле́сці (гл.).

Плётка2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых. плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск. plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл. *plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plesti ’плявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)