касні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касні́к каснікі́
Р. касніка́ касніко́ў
Д. касніку́ касніка́м
В. касні́к каснікі́
Т. касніко́м касніка́мі
М. касніку́ касніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

касні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу¹.

Завязаць каснікі бантам.

2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

|| памянш. каснічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. касні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касні́к, -ка́ м. ле́нточка ж., ле́нта ж. (в косе)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касні́к, ‑а, м.

1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу ​1. Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены каснікі. Карпюк.

2. перан. Тое, што мае форму вузкай палоскі, істужкі, нагадвае істужку. Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі каснікамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касні́к м Band n -(e)s, Bänder

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Касні́к ’істужка’; ’тасёмка’; ’шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню’, ’наогул вузкія палоскі чаго-н., шматы’ (Сл. паўн.-зах.), ’істужка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. прыклад у Сцяшк.: «У дзяўчынкі прыгожы каснік у касе». Не цяжка схіліцца да думкі, што гэта слав. слова *kosьnikъ (да *kosa ’валасы’, *kosьnikъ ’істужка для кос’). Але сітуацыя тут зусім іншая. Бел. каснік запазычана з літ. мовы (гл. Сл. паўн.-зах., 2, 433): параўн. літ. kasnỹkas ’тс’. Гэта вытворнае на літ. глебе ад літ. kasà ’каса, валоссе’ (падрабязна гл. у Фрэнкеля, 1, 226) па мадэлях літ. словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каснічо́к, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да каснік; вузкі каснік. [На Наташы] чорны хлапцоўскі камбінезон, шчыльна перахоплены поясам у таліі, каляровы каснічок на галаве. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hairband [ˈheəbænd] n. касні́к, сту́жка для валасо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ле́нточка ж., уменьш. сту́жачка, -кі ж.; (в косе) жы́чка, -кі ж., касні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ribbon [ˈrɪbən] n. сту́жка, касні́к; тасьма́, тасёмка;

Jane was wearing a ribbon in her hair. У валасы Джэйн была ўплецена стужка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)