Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардана́ж
(фр. cartonnage)
невялікія вырабы з кардону і паперы (каробкі, футляры, цацкі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тура́, ‑ы, ж.
Разм. Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя 2. Каля каробкі пажарнага дэпо з вежаю, што нагадвала шахматную туру, размясціўся цэлы партызанскі лагер.Карпаў.
[Фр. tour ад лац. turris — вежа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл.Анероід) і манаметрычную (гл.Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ДЭТА́ЛЯЎ І АГРЭГА́ТАЎ.
Створаны ў 1959 у г. Бабруйск на базе рамонтных майстэрняў. З 1977 у ВА«Мінскі трактарны завод», значна расшыраны. Вырабляе і пастаўляе трактарнаму з-ду вузлы і дэталі для трактароў. Асн. прадукцыя (1995): дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, гідраўзмацняльнікі рулявога кіравання, шлангі (высокага ціску і полівінілхларыдныя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Рмн. ‑бак; ж.
1. Невялікая скрынка з кардону, дрэва, бляхі і пад., звычайна з вечкам. Папяросная каробка. □ [Сакратар абкома] адчыніў чырвоную каробку і сам прыкалоў залатую зорку.Васілевіч.[Дубаў] выцягнуў з каробкі ляльку і пасадзіў яе на калені таварышу.Гарбук.// Такая скрынка з якім‑н. таварам, наборам якіх‑н. прадметаў. Каробка цукерак. Каробка папярос. Каробка каляровых алоўкаў.// Пасудзіна рознай формы і рознага прызначэння, сплеценая з лазы, саломы і інш. Паны складаюць чамаданы, Лубкі-каробкі, дзе схаваны Паненак розныя прыпасы Для завівання, для падкрасы.Колас.Малеча і старыя.. снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі.Мележ.
2. Каркас будынка. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя і закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы.Сіўцоў.Стаялі толькі мураваныя каробкі, апавітыя рыштаваннямі, невялікі драўляны дамок, здалёк падобны на кузню.Кулакоўскі.
3. Футляр для якога‑н. механізма. Каробка компаса. Каробка радыёпрыёмніка.
•••
Каробка скорасцей; каробка перадач — у розных машынах: механізм для змены скорасці і напрамку руху.
Магазінная каробка — прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі, дзе змяшчаюцца патроны.
Чарапная каробка — тое, што і чэрап.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анеро́ід
(ад а- + гр. neros = вільгаць + -оід)
барометр, у якім атмасферны ціск вымяраецца па велічыні дэфармацыі пругкай металічнай каробкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭФІБРЭ́Р,
машына для атрымання драўнянай масы сціраннем балансавай драўніны на вярчальным абразіўным камені. У магутных Д. камяні дыяметрам 1500—1800 мм, шырынёй каля 1400 мм, у асн. штучныя — з кварцавага, карундавага або карбарундавага зерня на цэментнай, керамічнай ці інш. звязцы. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці паперы, кардону і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Абе́чак1 (мн. абечкі) ’край рэшата’ (Бір. дыс., БРС), ’частка жорнаў, зробленая з дрэва, каб не высыпалася мука’ (Сцяшк. МГ), ’вечка, накрыўка’ (Сцяц.), абечка ’крышка дзежкі, каробкі; таксама ў рэшаце, сіце’ (Янк. I) < аб‑веч‑ак (да věko). Параўн. абічайка.
Абе́чак2 ’павека’ (мін.) < аб‑вечак (параўн. па‑века). Гл. абечак1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
закуро́дымленыізакурады́млены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад закуродыміць, закурадыміць.
2.узнач.прым. Пакрыты сажай; задымлены. Закуродымленая кепка была нацягнена на лоб.Чорны.Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)