Каро́бкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Каро́бкі
Р. Каро́бак
Каро́бкаў
Д. Каро́бкам
В. Каро́бкі
Т. Каро́бкамі
М. Каро́бках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каро́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каро́бка каро́бкі
Р. каро́бкі каро́бак
Д. каро́бцы каро́бкам
В. каро́бку каро́бкі
Т. каро́бкай
каро́бкаю
каро́бкамі
М. каро́бцы каро́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каро́бчаты, -ая, -ае (спец.).

Які мае выгляд каробкі, карабка.

Каробчатае скляпенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каро́бка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Каро́бка
Р. Каро́бкі
Д. Каро́бцы
В. Каро́бку
Т. Каро́бкай
Каро́бкаю
М. Каро́бцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кардана́ж, -у, м., зб.

Вырабы з кардону (каробкі, футляры, дзіцячыя цацкі і пад.).

|| прым. кардана́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

В. куфра.

|| памянш. ве́чка, -а, мн. -і, -чак, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заты́льнік, ‑а, м.

Задняя частка ствольнай каробкі ў ручным кулямёце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́бачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каробкі. Каробачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІДРАМЕХАНІ́ЧНАЯ ПЕРАДА́ЧА,

камбінаваная перадача, якая складаецца з гідратрансфарматара (гл. Гідрадынамічная перадача) і мех. ступеньчатай каробкі перадач. Забяспечвае аўтам. бесступеньчатую змену і рэверсіраванне круцільнага моманту, зніжае дынамічныя нагрузкі ў трансмісіі, павышае яе даўгавечнасць і інш. Выкарыстоўваецца ў прыводах трансп. і тэхнал. машын. У аўтам. гідрамеханічных перадачах аўтамабіляў звычайна ўжываюць комплексныя, полімерычныя (блакіруюць гідратрансфарматар), вальныя або планетарныя каробкі перадач з пераключэннем ступеней фрыкцыёнамі і стужачнымі тармазамі.

В.​А.​Сяргеенка.

т. 5, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кардана́ж, ‑у, м., зб.

Невялікія вырабы з кардону і паперы (каробкі, футляры, цацкі і пад.).

[Фр. cartonnage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)