Пялю́стка ’качан капусты’ (лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), пелю́сткакапусны ліст’ (ПСл), ’пялёстак’ (вілен., Спадчына, 2002, 4, 60), пелю́сткі ’ягадзіцы’ (ТС), параўн. укр. пелю́сткакапусны ліст; галубцы; частка валасоў, што прыкрывае касу; шырокі зубец з краёў грэбеня для прадзення’, рус. дыял. пелю́стка ’ручка пасудзіны’. Гл. пе́люсць ’лопасць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капу́стный капу́сны;

капу́стная моль зоол. капу́сная моль;

капу́стная тля зоол. капу́сная тля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матылёк, -лька́ м. мотылёк; ба́бочка ж.;

капу́сны м. — капу́стная ба́бочка;

начны́ м. — ночна́я ба́бочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фасо́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасолі. Фасолевыя стручкі. // Прыгатаваны з фасолі. Тут [у рэстаране] надавалі селядцы з бульбай, харошы капусны боршч з мясам, бульбяныя, грыбныя супы, гарохавы, фасолевы, грэцкую кашу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kapuściany

kapuścian|y

капусны;

głowa ~a — бязмозглая галава; галава садовая

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kapustnik

м.

1. капусны агарод;

2. заал. бялян-капуснік, капусніца (Pieris brassicae L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Апялю́ха ’шырокая трэска’ (БРС, абл.). Параўн. укр. пелюсткакапусны ліст’, а таксама ’шырокі зубец, што знаходзіцца па баках тонкіх зубоў у прадзільным грэбні’ і пеле́ха ти ’рваць нешта ў вялікай колькасці’. Магчыма, пачаткова пелюха (суч. укр. ’пялюшка’ побач з пелюшка ’тс’) азначала тонкі слой чагосьці, што здымаецца з якога-небудзь прадмета, напр. ліст з капусты, у тым ліку і шырокую трэску, якая аддзяляецца ад дрэва. Гл. пялюшка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cabbage

I [ˈkæbɪdʒ]

1.

n.

капу́ста f.

2.

adj.

капу́сны

II [ˈkæbɪdʒ]

1.

n., Brit., Sl.

падрадко́ўнік -у m., шпарга́лка f.

2.

v.t. informal

сьцягну́ць, сьві́снуць (укра́сьці)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

фарфо́равы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фарфору. Фарфоравая маса. Фарфоравы завод. Фарфоравая прамысловасць. // Зроблены з фарфору. Фрау важна сядзела за сталом і лена папівала каву з маленькага фарфоравага кубачка. Брыль. Побач стаяла попельніца — фарфоравы заяц, які грызе капусны ліст. Карпаў.

2. Падобны па свайму выгляду або па якасцях да фарфору. Як не хацеў дзед, каб яны пераязджалі ў горад. Ён і памёр, каб не пакідаць гор, цяністага могільніка і сіняга, фарфоравага неба над галавой. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дроб 1, ‑у, м.

Разм. Кавалачак чаго‑н.; драбок. Дроб цукру. □ Ганька паспешна снедае. Паспешна кладзе ў сваю торбачку, поруч з букваром, загорнуты ў капусны ліст дроб сыру з хлебам. Васілевіч. [Яніна] адрэзваг ладны дроб сала. Мурашка.

дроб 2, ‑у; мн. дробы, ‑аў; м.

Лік, які складаецца з пэўнай колькасці роўных частак адзінкі. Вывучаць дробы. Множанне дробаў.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб — дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога ёсць цэлая ступень ліку 10 (такі дроб запісваюць без назоўніка, аддзяляючы ў лічніку справа коскай столькі лічбаў, колькі нулёў у назоўніку).

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Перыядычны дроб — бесканечны дзесятковы дроб, у якім адна або некалькі лічбаў нязменна паўтараюцца ў адной і той жа паслядоўнасці.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)