нацыянальны парк у ЗША, штат Арызона. Засн. ў 1908, да 1919 — нац. помнік. Пл. 493 тыс.га. Створаны з мэтай аховы і рэкрэацыйнага выкарыстання унікальнага прыроднага ўтварэння — цясніны р. Каларада працягласцю да 320 км, глыб. да 1800 м, выпрацаванай у тоўшчы вапнякоў, пясчанікаў і сланцаў. На дне цясніны — тыповы пустынны мексіканскі ландшафт: разнастайныя кактусы, агавы, юкі; на плато Кайбаб — хвойныя лясы. У фауне 60 відаў млекакормячых (у т. л. занесеныя ў Міжнар.Чырв. Кнігу кайбабская белахвостая вавёрка), 100 відаў птушак, 25 відаў паўзуноў і земнаводных. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
canyon
[ˈkænjən]
n.
цясьні́на f., каньён -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kanion, ~u
м.геагр.каньён
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
trench[trentʃ]n.
1. роў, кана́ва, яр;
an irrigation trench ірыгацы́йная кана́ва
2. ако́п, траншэ́я
3. катлаві́на, каньён
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕРЖЭ́ (Berger),
карставая бездань у Зах. Альпах, у масіве Веркор, на тэр. Францыі. Уваход на выш. 1460 м, глыб. 1248 м (адна з найглыбейшых на Зямлі). На глыб. больш за 200 м бездань пераходзіць у пячору (Вялікую галерэю), якая апускаецца па нахіле слаёў. У глыбіні — вял.каньён, вадаспад Урагана. Спадзістая апошняя ч. заканчваецца водным сіфонам.
рака ў ЗША і Мексіцы (нізоўі). Даўж. 2740 км (з прытокам Грын-Рывер 3200 км), пл.бас. 635 тыс.км². Пачынаецца ў Перадавым хр. Скалістых гор, цячэ пераважна па паўпустынных і пустынных раёнах. Пры перасячэнні плато Каларада ўтварае глыбокія каньёны агульнай даўж. каля 800 км (у т. л.Вялікі Каньён). Упадае ў Каліфарнійскі заліў Ціхага ак. (пл. дэльты каля 8 тыс.км²). Гал. прытокі: Грын-Рывер (справа), Сан-Хуан, Літл-Каларада, Хіла (злева). Жыўленне снегавое, разводдзе з крас. па ліпень. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні (каля г. Ліс-Фэры) 508 м³/с, у ніжнім цячэнні памяншаецца да 5 м³/с у выніку адвядзення вады на ірыгацыю і водазабеспячэнне гарадоў Каліфарнійскага ўзбярэжжа ЗША, у т. л.г. Лос-Анджэлес. На К. плаціны Глен-Каньён-Дам і Гувер (Боўлдэр-Дам), буйныя вадасх. — азёры Паўэл і Мід; ГЭС. Суднаходная на 228 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНД-КУ́ЛІ (Grand Coulee),
каньён на Пн Калумбійскага плато на ПнЗ ЗША. Даўж. каля 70 км, шыр. 2,5—7 км, глыб. да 270 м. Адкрываецца ў даліну р. Калумбія каля г. Гранд-Кулі. Утвораны патокамі вады ледавікоў, у тоўшчы базальтаў. Рэчышча ў асноўным сухое, месцамі знаходзяцца прэсныя ці саленаватыя азёры. Каля Гранд-Каньёна на р. Калумбія — аднайм.ГЭС з вадасховішчам.