КАНЬКАБЕ́ЖНЫ СПОРТ,

адзін з пашыраных відаў зімовага спорту. Уключае скорасны бег на каньках і фігурнае катанне.

Касцяныя канькі вядомы ў паўн. краінах з 12 ст. (выяўлены і ў стараж. Полацку); драўляныя з жал. палазамі і загнутымі наскамі, на якіх выразалі конскую галаву (адсюль назва «канькі»), з’явіліся ў 14—15 ст., металічныя — у канцы 17 — пач. 18 ст. (у Нідэрландах і Англіі), спарт. для скораснага бегу і фігурнага катання — у канцы 19 ст. (бегавыя канькі сканструяваны нарв. канькабежцамі К.​Вернерам і А.​Паўльсенам у пач. 1880-х г.). Чэмпіянаты Беларусі на простых каньках праводзяцца з 1933, на бегавых — з 1935, фігурнае катанне — з 1961.

т. 8, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канёк

‘памянш. да конь’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канёк канькі́
Р. канька́ канько́ў
Д. каньку́ канька́м
В. канька́ канько́ў
Т. канько́м канька́мі
М. каньку́ канька́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ско́ўзацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак. (разм.).

Стаць тонкім ад слізгання, трэння; сцерціся.

Канькі скоўзаліся.

|| незак. ско́ўзвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коньки́ мн., спорт. канькі́, -ко́ў, ед. канёк, -нька́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ice skate1 [ˈaɪsskeɪt] n. звыч. pl. ice skates канькі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прытупі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -у́піцца; зак.

1. Крыху затупіцца.

Канькі прытупіліся.

2. перан. Страціць адчувальнасць, стаць менш успрымальным.

Боль прытупіўся.

Увага прытупілася.

|| незак. прытупля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ўзацца сов., разг. стере́ться (при скольжении);

канькі́ ~ліся — коньки́ стёрлись

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

figurówki

мн. фігурныя канькі; канькі для фігурнага катання (коўзання)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ро́лікавы, -ая, -ае.

1. гл. ролік.

2. У выразах: ролікавыя канькі — спартыўная прылада для катання на роліках, прымацаваная да ступні; ролікавыя лыжы — спартыўная прылада ў форме шырокіх лыж з ролікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снягу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. У народных казках: дзяўчына са снегу, якая растала ўвесну.

2. мн. Канькі з моцна закругленымі насамі.

Бацька прывёз мне з горада снягуркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)